
Павел Жачко ў час працы ў пракуратуры
Выглядае, што Павел Жачко, як і Дзмітрый Цыкал таксама ў
выніку не сышоўся характарамі з існай сістэмай, бо характарыстыку на яго даюць
пазітыўную.
«Жачко — аднагрупнік палітолагаў Андрэя Ягорава і Андрэя
Казакевіча, у іх у группе таксама быў драматург Андрэй Курэйчык, — кажуць яго знаёмыя. — Усе яны вучыліся на юрфаку БДУ. Таксама ў тыя страшныя месяцы
2020-га і далей ён аддаваў вялікую колькасць справаў па 23.34 на дапрацоўку, а
калі не мог — даваў штрафы».
Сапраўды, паводле сэрвісу маніторгу судовых рашэнняў «Зубр», за Жачко ў 2020-м не зафіксавана выдадзеных сутак. Ён прысуджаў штрафы: ад 2 да 30 базавых велічынь.