Беларусы Сіэтла: Настаў час узмацніць міжнародны ціск на ўрад Лукашэнкі (фота, відэа)
«Прыйшоў час беларусам усяго свету быць салідарнымі са сваімі суграмадзянамі ў нашай калектыўнай барацьбе за выратаванне свабоды, свабоды слова і сумленных выбараў ад палітычнага прыгнёту ў Беларусі». У рэдакцыю «Новага Часу» прыйшоў ліст ад Святланы К., якая піша пра мітынг салідарнасці з Беларуссю, што адбыўся 26 ліпеня ў Сіэтле, ЗША.