«Самавызначэнне не злачынства»: 200 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Барселоны

Па дадзеных паліцыі, 200 тысяч чалавек выйшлі ў суботу, 16 лютага, на вуліцы Барселоны на маніфестацыю пратэсту супраць распачатага у Іспаніі судовага працэсу над былымі кіраўнікамі Каталоніі. Іх абвінавачваюць у мецяжы за спробу абвясціць незалежнасць рэгіёна ў кастрычніку 2017 года.

REUTERS

REUTERS

Маніфестацыя прайшла пад лозунгамі «Самавызначэнне не злачынства» і «Свабоду палітвязням».
12 лютага ў Вярхоўным судзе Іспаніі пачаўся працэс над былымі кіраўнікамі Каталоніі, а таксама грамадскімі дзеячамі, прыхільнікамі незалежнасці рэгіёна.
Перад судом паўсталі 12 чалавек, у тым ліку былы намеснік кіраўніка каталонскага ўрада Арыёль Жункерас, экс-міністры рэгіянальнага ўрада і лідары грамадскіх арганізацый. Галоўны абвінавачаны, экс-кіраўнік адміністрацыі Каталоніі (жэнералітата) Карлес Пучдэман, хаваецца ў Бельгіі.
Падсудным пагражае ад 7 да 25 гадоў турмы па абвінавачванні ў мецяжы. Гаворка ідзе пра падзеі 2017 года, калі ўлады Каталоніі правялі 1 кастрычніка рэферэндум пра самавызначэнне, забаронены Вярхоўным судом Іспаніі, а 27 кастрычніка абвясцілі незалежнасць рэгіёна.
ru.rfi.fr