Больш за 200 чалавек выйшлі на плошчу ў Брэсце

У Брэсце 17 лютага каля 240 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на плошчу Леніна. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

naviny.by

naviny.by

У Брэст сёння прыехалі палітыкі Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў, паведамляе БелаПАН.


Як адзначыў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, яны ведаюць аб праведзеным напярэдадні ў Брэсце затрыманні праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака, таму яны прыехалі ў Брэст, каб падтрымаць жыхароў горада.
Чытайце таксама: Уладзімір Вялічкін і Віталь Казак затрыманыя ў Брэсце«Таму што тое, што зрабілі берасцейцы, абараніўшы гэты кавалачак свабоды, — гэта вельмі важна, — заявіў Рымашэўскі. — Улады павінны бачыць, што людзі супраць гэтага міні-Чарнобыля, які будуюць пад Брэстам».
Палітык нагадаў пра аналагічныя экалагічна небяспечныя прадпрыемствы у Светлагорску, Магілёве і Гомелі, супраць якіх таксама пратэстуюць мясцовыя жыхары. «Нам трэба спыніць гэта дзеля будучыні нашай краіны», — заявіў Рымашэўскі.
У 12:45 удзельнікі сустрэчы, у тым ліку палітыкі, якія прыехалі ў Брэст, пачалі пакідаць плошчу і зноў накіраваліся па цэнтральных вуліцах горада ў кірунку кінатэатра «Беларусь».
naviny.by