Мітынг за дэкрыміналізацыю і рэформу 328 перанесены на 30 мая
30 мая ў Кіеўскім скверы г. Менску з 14:00 да 16:00 пройдзе мітынг з патрабаваннем амністыі для зняволеных і заканадаўчага размежавання адказнасці па «антынаркатычным» артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. У мерапрыемстве чакаецца ўдзел да 100 чалавек.
![mitynh_za_dekryminalizacyju.png mitynh_za_dekryminalizacyju.png](/img/v1/images/mitynh_za_dekryminalizacyju.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней паведамлялася пра тое, што мітынг адбудзецца 18 мая, але за некалькі дзён да мерапрыемства заяўнікі атрымалі адмову на падставе фармальных парушэнняў правілаў падачы паведамлення пра правядзенне масавага мерапрыемства.
Пасля гэтага былі пададзеныя новыя паведамленні, і з уладамі была ўзгодненая дата 30 мая. Арганізатары заключылі дамову пра аказанне паслугаў аховы грамадзкага парадку з Менгарвыканкамам.
«Прайшло шмат год, а дэпутаты працягваюць ківаць галавой, у той час як нашыя дзеці сядзяць у калоніях. У гэты раз мы хочам звярнуцца да людзей, каб расказаць, які боль адчуваюць маці за сваіх несправядліва асуджаных дзяцей. За пыл у кішэні ім даюць па 12-14 год калоніі, шмат з іх ужо адсядзелі 4 гады. Калі нашыя дзеці і былі вінаватыя — то сваю віну яны ўжо адкупілі», — кажа Ларыса Жыгар, лідарка руху «Маці 328».
Паводле прэс-рэлізу