Павел Севярынец заклікаў да новых пратэстаў супраць інтэграцыі
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў беларусаў да новых пратэстаў з нагоды паглыбленнія інтгэграцыі Беларусі ды Расіі.

«Злачынцы здаюць Беларусь. Узгадняюць усе свае дарожныя карты. Даюць тры дні на падпісанне. Пуціну пад елачку. Аліўе не палезе ў горла, сябры.
Ідзе здача эканамічнай, юрыдычнай, палітычнай незалежнасці! Лукашэнка не разумее, што пасля падпісання ён, а разам з ім і краіна — у Крамля ў кішэні.
У нядзелю 29 снежня а 12.00 — усе на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) на масавы пратэст!
Ніякай інтэграцыі з Расеяй!
Заклікаем пачынаць пратэсты ва ўсіх гарадах Беларусі.
Уставай, Беларусь!!!»
Паводле bchd.info