У Мінску пройдуць пікеты супраць хатняга гвалту
Ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!» атрымала дазвол на правядзенне вулічных пікетаў у сталіцы 28 і 29 снежня.
Актывісткі плануюць расказаць такім чынам 55 гісторый жанчын, якія загінулі ў сем’ях. 55 галасоў супраць хатняга гвалту. Лічба 55 абрана, бо менавіта столькі чалавек загінула ад гэтай з'явы за першае паўгоддзе 2019-га году ў Беларусі. І штогод гэтая лічба толькі расце.⠀Што вы асабіста можаце зрабіць, каб выправіць сітуацыю?
- падпісаць петыцыю;
- напісаць актывісткам пра гатоўнасць дапамагчы з правядзеннем пікетаў;
- рэпостнуць інфармацыю аб петыцыі або любую іншую нашу публікацыю;
- расказаць сяброўкам і сябрам аб недапушчальнасці хатняга аб'юза.
28 снежня, Парк дружбы народаў (па. Бангалор)
12: 00-19: 00
29 снежня, Кіеўскі сквер (бул. Шаўчэнкі / вул. Кахоўская)
12: 00-19: 00
Што робім? Прыносім плакаты, абмяркоўваем праблему, расказваем рэальныя гісторыі, фатаграфуючы і заяўляем: мы супраць хатняга гвалту!
«Маршыруй, дзетка!» — ініцыятыўная група, задачай якой з'яўляецца распрацоўка і прыняцце комплекснага закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі. Актывісткі і актывісты выступаюць за распрацоўку і прыняцце ў Рэспубліцы Беларусь эфектыўнага, універсальнага законапраекта па супрацьдзеянні хатняму гвалту.