Аляксея Навальнага шпіталізавалі са спецпрыёмніка
Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які адбываў адміністрацыйны арышт у спецпрыёмніку, шпіталізаваны раніцай 28 ліпеня ў маскоўскую клінічную бальніцу № 64. Пра гэта карэспандэнту «Медузы» паведамілі ў медустанове.
![Аляксей Навальны Аляксей Навальны](/img/v1/images/43598673_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксей Навальны
У цяперашні час Аляксей Навальны знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні. Прычыны шпіталізацыі медыкі ўдакладніць адмовіліся.
Раней телеграм-канал 112 паведаміў, што ў палітыка «наймацнейшая алергія».
24 ліпеня Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 сутак. Сіманаўскі суд Масквы прызнаў яго вінаватым у паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Нагодай стаў яго выступ на мітынгу 20 ліпеня, на якім ён прапанаваў зладзіць акцыю ля мэрыі Масквы з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму, а таксама яго пост у фэйсбуку — з заклікам прачытаць заяву кандыдатаў на тую ж тэму.