10 фактаў пра «найстарэйшага дыктатара свету»

Памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ. Яго называлі «найстарэйшым дыктатарам свету» — Мугабэ быў вымушаны падаць у адстаўку ў 2017, тады яму было 93 гады. Што яшчэ вядома пра чалавека, які быў пры ўладзе амаль 40 гадоў?

1750041.jpg


Факт 1

Роберт Мугабэ кіраваў краінай з 1980 года. На фоне жахлівага эканамічнага крызісу (напрыклад, інфляцыя дасягала неверагодных 321 000 000%) ён упарта балатаваўся на кожных выбарах. У 2017-м жонка дыктатара, Грэйс Мугабэ заявіла, што яе муж карыстаецца такой падтрымкай народа, што яго абяруць на новы тэрмін нават у выпадку смерці. «Аднойчы, калі Гасподзь прызначыць памерці Мугабэ, мы выставім на выбары яго труп ў якасці кандыдата», — заявіла яна.

322065.jpg


Факт 2

У 1987 годзе Мугабэ вырашыў заняцца праблемай геяў. Выступаючы на мітынгу з нагоды Дня незалежнасці, Мугабэ прысвяціў вялікі блок прамовы сексуальным меншасцям, якія, па яго словах, паводзяць сябе «горш, чым сабакі і свінні». З таго часу барацьба з гомасексуаламі стала любімай тэмай афіцыйных СМІ. На яе старонках усіх апанентаў Мугабе называлі «блакітнымі».

1750047.jpg


Факт 3

Брытанскі палітык Тэндай Біці, які тады з’яўляўся другой асобай у Кабінеце міністраў Вялікабрытаніі, назваў дыктатара Мугабэ тыповым джэнтльменам Віктарыянскай эпохі. Між іншым, у свой час Мугабэ нават паспеў атрымаць ад каралевы Елізаветы рыцарскі тытул. Тытул, праўда, пазней адабралі, а самому былому рыцару забаранілі наведваць краіны ЕС і ЗША. Краіна выключана са шматлікіх міжнародных арганізацый, уключаючы Брытанскую садружнасць. Супраць Зімбабве таксама з канца 1990-х гадоў дзейнічае гандлёвае эмбарга.

У кастрычніку 2017 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызначыла Мугабэ, празванага за сваю жорсткасць «людажэрам», Паслом добрай волі. Праўда, гэтае рашэнне таксама потым было адмененае.

tass_25684287.jpg


Факт 4

У 2014 годзе Мугабэ загадаў арыштаваць алімпійскую зборную краіны, якая ў Бразіліі не змагла заваяваць ні аднаго медаля. У далейшым прэзідэнт "злітаваўся" і замяніў арышт на патрабаванне спагнаць са спартсменаў усе выдаткаваныя на алімпіяду грошы. 

mugabe_pic4_zoom_1000x1000_23495_1.jpg


Факт 5

Нягледзячы на глыбокі эканамічны крызіс у краіне, прэзідэнт Роберт Мугабэ жыў на «шырокую нагу». Напрыклад, святкаванне 93-годдзя дыктатара каштавала 2 мільёны еўра. З нагоды свята кіраўнік дзяржавы зладзіў вечарынку для некалькіх тысяч гасцей з кіруючай партыі ў аддаленым ад сталіцы горадзе Матопас. Сярод іншага гасцей частавалі 93-кілаграмовым тортам у выглядзе Афрыкі.

1750050.jpg


Факт 6

Роберт Мугабэ быў фанатам крыкета. Ён патрабаваў ад чыноўнікаў, каб кожны грамадзянін Зімбабве навучыўся гуляць у крыкет, які, па яго словах, развівае ў чалавека рысы сапраўднага джэнтльмена.

Факт 7

З нязгоднымі Мугабэ распраўляўся жорстка. Паводле нямецкай прэсы, у 2005 годзе ўрад ў адным з прыгарадаў сталіцы Харарэ разбурыў 50 тысяч дамоў, паколькі дадзены квартал, быццам, занадта моцна падтрымліваў апазіцыю. Паралельна 30 тысяч чалавек было арыштавана, а мільён проста страцілі дах над галавою. Але Мугабэ меў і сваіх прыхільнікаў. Шмат людзей падтрымлівалі яго з-за зямельнай рэформы: землі ў белых былі прымусова канфіскаваныя і падзеленыя паміж чарнаскурымі. Матывацыя для канфіскацыі была проста фенаменальнай: «Белыя фермеры любяць Зімбабве, аднак чарнаскурыя любяць краіну больш».

67b473a784eb80298b784bd1aae4492a.jpg


Факт 8

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ падчас свайго кіравання увёў некаторыя неадназначныя падаткі. Напрыклад, падатак на гучныя крыкі жанчыны падчас родаў. Ён складае 5 долараў за 1 крык. На адным з еўрапейскіх кангрэсаў Мугабэ заявіў, што сланы ў яго краіне займаюць занадта шмат месца і выпіваюць вялікую колькасць вады. Таму няхай плацяць падаткі сваімі косткамі. 

Факт 9

Некалькі гадоў таму ў Мугабэ дыягнаставалі рак прастаты. Нейкі час прагназавалася, што ён перадасць уладу свайму сыну Бона, які скончыў універсітэт у Сінгапуры.

367606.jpg


Факт 10

У 2017-м Мугабэ пагадзіўся сысці ў адстаўку ў абмен на імунітэт ад крымінальнага пераследу. Да канца жыцця яму штомесячна плацілі пенсію памерам каля 150 тысяч долараў.