70 гадоў атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі: фотагісторыя
70% японцаў не ведаюць дакладных дат бамбаванняў гарадоў Хірасіма і Нагасакі ў 1945 годзе.
Паслязаўтра Японія прыгадае загінуўшых у трагедыі стагоддзя, якая ўвайшла ў гісторыю як першы і пакуль адзіны выпадак прымянення ядзернай зброі. Атамную бомбу "Малыш" скінулі на Хірасіму 6 жніўня 1945, а атамную бомбу "Таўстун" — на Нагасакі праз усяго тры дні — 9 жніўня.
Праз 70 гадоў пасля амерыканскіх бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі японская радыёстанцыя NHK правяла сацыялагічнае даследаванне, якое паказала, што 70% японцаў не ведаюць дакладных дат нападаў на гэтыя два горада. Сярод жыхароў непасрэдна Хірасімы і Нагасакі дасведчанасць вышэй: больш за палову рэспандэнтаў далі правільныя адказы.
Дадзеныя аб наступствах скідвання атамных бомбаў адрозніваюцца ў залежнасці крыніцы. У Хірасіме колькасць загінулых ад непасрэднага ўздзеяння бомбы "Малыш" склала ад 70 да 80 тысяч чалавек. А да канца 1945 года ў сувязі з дзеяннем радыеактыўнага заражэння і іншых адкладзеных эфектаў выбуху агульная колькасць загінулых склала 90–166 тысяч.
Атамны выбух бомбы "Таўстун" над Нагасакі імгненна знішчыў усё жывое на адлегласці да кіламетру ад эпіцэнтра. Колькасць загінуўшых да канца 1945-га склала ад 60 да 80 тысяч чалавек.
Паводле korrespondent.net
Фота: з адкрытых крыніц