Паўночная Карэя стварыла ўласны часавы пояс

Такім чынам улады ліквідуюць апошнія элементы спадчыны японскай акупацыі. 



383610544.jpg

Улады Паўночнай Карэі абвясцілі аб стварэнні ўласнага часавага пояса. У сувязі з гэтым у суботу 15 жніўня стрэлкі гадзіннікаў у гэтай краіне будуць перасунутыя на паўгадзіны назад. Дарэчы ў гэты дзень выпадае 70-я гадавіна вызвалення Карэйскай паўвыспы ад японскай акупацыі.
Стварэнне „часавага пояса Пхеньяна” павінна прычыніцца да ліквідацыі спадчыны эпохі японскага каланіяльнага панавання. Такім чынам з 15 жніўня ў Паўночнай Карэі да часу па Грынвічы (GMT), трэба будзе дадаць 8,5 гадзіны. У сераду, паўночнакарэйскі парламент ухваліў гэтае рашэнне. Тым часам Паўднёвакарэйскае Міністэрства нацыянальнага аб'яднання папярэджвае, што змена пояса можа ўскладніць сітуацыю, асабліва ў супольнай прамысловай зоне „Кэсон”, размешчанай на памежнай тэрыторыі Паўночнай Карэі.
„У доўгатэрміновай перспектыве гэта можа мець наступствы для намаганняў па аб'яднанні стандартаў і ліквідацыі адрозненняў паміж дзвюма краінамі”, — сказаў прэс-сакратар міністэрства. Цяпер мясцовы час у абодвух Карэях і Японіі аднолькавы. Ён быў устаноўлены ў той час, калі тады яшчэ непадзельная Карэя знаходзілася пад уладай Японіі ў 1910-1945 гадах. 
Паводле беларускай службы Польскага радыё