А шарык ляціць... Дасье ў карыкатурах

Скандал з кітайскім паветраным шарам, які лётае над раёнам дыслакацыі амерыканскіх міжкантынентальных балістычных ракет, імкліва набірае абароты.


Такім чынам, 3 лютага стала вядома, што з пачатку месяца над тэрыторыяй ЗША лётае паветраны шарык, які належыць КНР. Аб'ект прыляцеў з боку Алеуцкіх астравоў і баражыруе ў тым ліку над палігонамі і ваеннымі базамі.
Тут жа з'явілася версія, што гэты аэрастат збірае важныя даныя, паколькі некаторыя звесткі можна атрымаць толькі з адносна блізкай адлегласці. Версія нарадзілася не на пустым месцы. На Захадзе папулярны міф аб тым, што Пекін стала шпіёніць за тымі ж амерыканцамі. Напрыклад, ёсць меркаванне, што такая дзейнасць вядзецца праз гаджэты Huawei.

1_660.jpg

Таксама папулярная думка, што з’яўленне шпіёнскага аэрастату — сімвалічная помста Пекіна за леташні візіт Нэнсі Пэлосі (тады яшчэ спікера Палаты прадстаўнікоў) на Тайвань, які КНР лічыць сваёй тэрыторыяй. Той ваяж быў сапраўднай аплявухай для Кітая. У адказ МЗС КНР выпусціла заяву пра парушэнне суверэнітэту краіны, а таксама папярэдзіла аб пагрозе стабільнасці ў рэгіёне. З чым, дарэчы, пагадзіліся многія, у тым ліку карыкатурысты.

2_612.jpg

Калі сапраўды Кітай з дапамогай аэрастата адпомсціў за паездку Пэлосі, то вендэта аказалася вельмі вытанчаная. Справа ў тым, што тэма шарыка ў паветры адразу нагадвае славутую сцэну з кнігі пра Віні Пыха. Ён таксама лятаў на шарыку. Між тым, агульна вядома, што кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ў народзе клічуць менавіта Віні Пыхам. Адсюль і адпаведныя жарты і карыкатуры.

3_545.jpg


У сваю чаргу на афіцыйным узроўні Кітай гаворыць толькі пра прыкрае здарэнне. Цытата з заявы МЗС КНР: «Аб'ект, зафіксаваны раней у небе над ЗША, з'яўляецца кітайскім метэаралагічным зондам, які з-за моцнага заходняга ветру страціў кантроль і адхіліўся ад зададзенага курсу». А кітайскае афіцыйнае выданне Global Times змясціла карыкатуру, на якой дзядзька Сэм надзімае шар з надпісам «кітайская пагроза».

4_510.jpeg


Натуральна, гісторыяй з шарыкам скарысталася апазіцыя ў асобе партыі рэспубліканцаў. Той жа Дональд Трамп выказаў у сацыяльных сетках здзіўленне паводзінамі Пентагона: чаму аб'ект банальна не збілі (паводле Пентагону, збіваць кітайскі аэрастат не варта праз рызыку для людзей на зямлі). Спробу Дональда Трампа надзьмуць свой рэйтынг на тэме кітайскага шарыка арыгінальна ілюструе адзін з мастакоў.

5_473.png


У любым выпадку, Вашынгтон павінен рэагаваць на тое, што адбываецца. Сітуацыя сапраўды выглядае трошкі дзіўнай: звышдзяржава не можа збіць просты кітайскі аэрастат сваёй сістэмай СПА, якая каштуе трыльёны даляраў і адпаведна стратэгічным планам павінна абараняць ЗША ад ядзерных ракет. У выніку дзяржсакратар Блінкен прыпыніў падрыхтоўку да візіту ў Кітай, а Дзярждэп выпусціў заяву, дзе назваў палёт кітайскага шара непрымальным парушэннем амерыканскага суверэнітэту і міжнароднага права. Зрэшты, пакуль шарык лятае, сітуацыя нагадвае наступны малюнак.

6_351.jpg


Застаецца дадаць, што за эпапеяй вакол шарыка ўважліва сочаць у Расіі, Еўропе і ва Украіне. Калі канфрантацыя паміж ЗША і Кітаем узмацніцца, то Расія можа спадзявацца на большую падтрымку з боку КНР, што адаб'ецца на сітуацыі на ўкраінскіх франтах. Тэматычны малюнак аднаго з карыкатурыстаў. Пакуль арол — сімвал ЗША, і панда — сімвал Кітая, нешта эмацыйна абмяркоўваюць за столікам у кафэ, Расія і ЕС чакаюць на вуліцы вынікаў іх дыялогу.

7_253.jpg