У кітайскіх сацсетках забаранілі Віні-Пуха
У кітайскіх сацыяльных сетках пачалі блакаваць запісы з згадваннем і выявамі Віні-Пуха, піша Financial Times.

Па дадзеных выдання, такія запісы сталі знікаць з сэрвісу Sinai Weibo, які называюць «кітайскім твітэрам», а таксама з перапісак у месэнджэра WeChat, піша meduza.io.
Афіцыйна ўлады Кітая аб забароне не абвяшчалі, прычыны, па якіх яна ўведзена, не паведамляюцца.
Адной з падстаў можа быць традыцыя параўноўваць героя казак брытанскага пісьменніка Алана Мілна Віні-Пуха з прэзідэнтам КНР Сі Цзыньпінам, распаўсюджаная ў кітайскіх сацсетках. Financial Times піша, што блакаванне можа быць звязана з ХІХ з'ездам Камуністычнай партыі Кітаю, які павінен адбыцца ў бліжэйшчы час.
