Праваабаронцы патрабуюць ад Пекіна адпусціць удаву Лю Сяобо

Сябры кітайскага дысідэнта і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяобо, які памёр у чацвер ад раку печані, паведамляюць, што яны не могуць звязацца з яго ўдавой — Лю Ся, і яе вызваленне з-пад хатняга арышту для іх з'яўляецца галоўным прыярытэтам.

2bec7885_654b_4777_a6da_d2512760a6e6_cx14_cy24_cw84_w1023_r1_s.jpg


Лю Сяобо памёр на 62-м годзе жыцця. У 2009-м годзе ўлады Кітая прысудзілі праваабаронцу да 11-ці гадоў турэмнага зняволення «за падбухторванне да падрыву дзяржаўнай улады» пасля таго, як ён прыняў удзел у напісанні маніфеста «Хартыя-08», у якім заклікаў да правядзення ў краіне палітычных рэформаў.
Лю Ся была змешчаная пад хатні арышт пасля прысуджэння мужу Нобелеўскай прэміі міру ў 2010-м годзе. Улады дазвалялі ёй наведваць мужа ў зняволенні прыкладна раз у месяц.
Праваабаронцы і ўрады заходніх краін пасля смерці Лю Сяабо звярнуліся з заклікам да Пекіну дазволіць удаве дысыдэнта і яго блізкім — у прыватнасці, брату нябожчыка, таксама асуджанага да турэмнага тэрміну, пакінуць Кітай. Заходнія дыпламаты робяць спробу дамагчыся адпаведнага дазволу, аднак застаецца незразумелым, ці будуць яны паспяховымі.
Паводле golos-ameriki.ru