Алімпійскія войны

У 30-ю гадавіну вайны за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы Аргенціна збіраецца ўзяць у брытанцаў рэванш на Алімпіядзе ў Лондане.

Мужчынскі хакей на траве — не самы папулярны ў свеце від спорту. Аднак прызначаны ў Лондане на 30 ліпеня матч паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай стане адной з галоўных падзей на будучай Алімпіядзе. Прычына зразумелая. Для аргенцінцаў гэта будзе магчымасць хоць неяк пакараць Англію за прыніжэнне нацыянальнага гонару ў вайне за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы, якую краіна прайграла ў 1982 годзе.



b56522cb95aa89c207e129509362cce3.jpg

У 30-ю гадавіну вайны за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы Аргенціна збіраецца ўзяць у брытанцаў рэванш на Алімпіядзе ў Лондане.
Мужчынскі хакей на траве — не самы папулярны ў свеце від спорту. Аднак прызначаны ў Лондане на 30 ліпеня матч паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай стане адной з галоўных падзей на будучай Алімпіядзе. Прычына зразумелая. Для аргенцінцаў гэта будзе магчымасць хоць неяк пакараць Англію за прыніжэнне нацыянальнага гонару ў вайне за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы, якую краіна прайграла ў 1982 годзе.
Напружанне вакол будучай сустрэчы пачало набіраць моц прыкладна месяц таму, калі на аргенцінскім тэлебачанні ў рубрыцы «сацыяльная рэклама» з’явіўся ролік з удзелам Фернанда Зілберберга, капітана аргенцінскай хакейнай каманды. Па сюжэту роліка, Фернанда рыхтуецца да лонданскай Алімпіяды недзе на Фальклендах: спартсмен бегае вуліцамі Порта-Стэнлі (сталіца астравоў) міма розных пазнавальных месцаў. У фінале на экране з’яўляецца слоган: «Каб перамачы на брытанскай зямлі, мы робім трэніроўкі на аргенцінскай зямлі».
Дэманстрацыі такой сацыяльнай рэкламы ледзь не выклікала дыпламатычны канфлікт. Брытанскі бок патрабаваў ад аргкамітэту Алімпійскіх гульняў асудзіць аргенцінскіх рэваншыстаў. Асабліва не спадабалася стужка вайсковым ветэранам Вялікабрытаніі. Яны не могуць прабачыць Фернанда, як ён здзекліва прабег каля мемарыялу памяці 255 брытанскіх салдат, якія паклалі сваё жыццё за тое, каб у 1982 годзе Фалькленды зноў сталі брытанскімі.
Брытанцы таксама абураныя тым, што фармальна аргенцінскі атлет наведаў архіпелаг для ўдзелу ў нейкім аматарскім марафоне, хаця на самай справе меў сакрэтную місію — наздымаць матэрыял для антыбрытанскай стужкі.
Свае пяць капеек у сварцы паміж МЗС абодвух краін уставіў нават кіраўнік брытанскай дыпламатыі Уільям Хейг. Ён назваў ролік правакацыяй. Па яго словах, такога кшталту правакацыі ў свеце спорту — адзінае, што застаецца рабіць Буэнас-Айрэсу пасля правалу на нядаўнім саміце Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў у Картахене (Калумбія).
Па ходу таго мерапрыемства аргенцінскі гарант Крысціна Кіршнер заклікала прысутных падтрымаць праект рэзалюцыі, якая патрабуе ад Вялікабрытаніі пачаць перамовы наконт дэкаланізацыі астравоў. У доказ сваіх аргументаў яна таксама нагадала цікавую статыстыку: сёння на планеце засталося 16 калоній. 10 з іх знаходзяцца пад кантролем Лондана, што, па словах Кіршнер, — вялікі анахранізм. Паколькі ўсе спробы навязаць большасці прысутных палітыкаў свой пункт гледжання ў Кіршнер праваліліся, яна вырашыла перанесці вайну на спартовую пляцоўку.
Здаецца, Хейг мае рацыю. Апошнім часам у Аргенціне вельмі рыхтуюцца да Алімпіяды. Хаця спачатку аргенціны ўвогуле думалі не ехаць у Лондан. Калі Лондан атрымаў права на правядзенне гульняў у год юбілею вайны, актыўна абмяркоўвалася тэма байкоту. Аднак у выніку прэзідэнт Кіршнер абвясціла: «Мы паедзем у Лондан, каб вышэй узняць наш сцяг». Яна таксама заклікала спартсменаў быць самаахвярнымі на брытанскіх стадыёнах.
Супрацьстаянне паміж дзвюма краінамі, відавочна, не абмяжуецца хакеем на траве. Разана Бертанэ, дарадчыца прэзідэнта Крысціны Кіршнер, прапанавала, каб сябры аргенцінскай каманды мелі на касцюмах спецыяльныя значкі з надпісам «Мальвінскія астравы — аргенцінскія». Такія ж слоганы павінны быць напісаныя на майках усіх атлетаў з Аргенціны, незалежна ад таго, у якім відзе спорту яны выступаюць і ці будуць іх праціўнікамі англічане.
Некалькі дэпутатаў брытанскага парламенту ад партыі торы ўжо заклікалі ўрад узняць у Міжнародным алімпійскім камітэце пытанне пра ўдзел аргенцінцаў у алімпійскіх гульнях. На іх думку, прысутнасць такіх ваяўнічых надпісаў не адпавядае вядомаму прынцыпу алімпійскага руху: «Спорт — ты мір».
Відавочна, Буэнас-Айрэс хацеў своеасаблівага паўтору матчу Аргенціна—Англія на турніры ў Мексіцы.
Той славуты матч адбыўся 22 чэрвеня 1986 года на стадыёне «Ацтэка» ў мексіканскай сталіцы. Напачатку другога тайма Дыега Марадона паспрабаваў зрабіць дыяганальны пас і працягнуў рух у бок брамы. Ад нагі англійскага паўабаронцы мяч адскочыў у бок штрафной, дзе Марадона нагнаў яго сваім левым кулаком, якім і адправіў мяч у браму.
Рэферы палічыў, што мяч быў забіты галавой, і, нягледзячы на абурэнне англійскіх футбалістаў, гол залічылі. Праз чатыры хвіліны Марадона забіў у вароты праціўніка яшчэ адзін гол, чым прынёс Аргенціне перамогу з лікам 2:1.
На пасляматчавай канферэнцыі аўтар гола заявіў, што спрэчны мяч быў забіты «збольшага рукой Бога». Пазней Марадона назваў гол рэваншам Аргенціны за паразу ў вайне за астравы. У сілу нацягнутасці адносін паміж краінамі прэса Альбіёну ахрысціла гэты эпізод «рукой д’ябла». Дзякуючы гэтаму эпізоду аргенцінцы часткова вярнулі сабе пачуццё нацыянальнага гонару. Цяпер нацыя рыхтуецца да новай серыі вендэты.
Між тым, рыхтуюцца і брытанцы. 17 мая брытанская філія кампаніі «Carlsberg» прадставіла ролік у падтрымку англійскай зборнай на Еўра–2012. Фабула яго ў тым, што маладыя заўзятары англійскай каманды праходзяць вучобу ў Акадэміі англійскіх футбольных фанатаў. Яны сядзяць перад вялікім экранам і вучацца падтрымліваць сваіх. Раптам камера паказвае калідор, дзе чалавек, падобны да Дыега Марадоны, у якасці прыбіральшчыцы швабрай драіць падлогу. Назіральнікі назвалі кліп працягам вайны ролікаў, якую пачаў кліп з удзелам Фернанда Зілберберга.
Такі здзек з куміра аргенцінцаў Дыега Марадоны выклікаў шок на радзіме Кіршнер. У краіне ўжо пачалася кампанія байкоту піва «Carlsberg».
Як бачым, нацыяналістычныя эмоцыі на берагах Ла-Платы і Тэмзы абвастраюцца, хаця здаюцца трошкі абсурднымі. Дарэчы, дэсантам аргенцінскіх войскаў на Фальклендскія выспы ў 1982 годзе камандаваў адмірал Карлас Бусэр — аргенцінец брытанскага паходжання.