Амерыканскія ўніверсітэты страсаюць антысеміцкія пратэсты

Пратэсты ўяўляюць сабой сур'ёзную праблему для адміністрацыі ўніверсітэтаў, якія спрабуюць, з аднаго боку, захаваць свабодную акадэмічную дыскусію, а з другога — не дапусціць распальвання нянавісці.

Антыізраільская дэманстрацыя ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. EPA

Антыізраільская дэманстрацыя ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. EPA

Маштабныя пратэсты супраць дзеянняў Ізраіля ў Газе не сціхаюць у кампусах амерыканскіх універсітэтаў. Удзельнікі пратэстных акцый патрабуюць ад універсітэтаў спыніць прымаць ахвяраванні ад абаронных і іншых кампаній, якія вядуць бізнэс з Ізраілем, піша «Русская служба BBC».

За апошні тыдзень паліцыя затрымала больш за 500 чалавек на прапалестынскіх дэманстрацыях.

Пратэсты ўяўляюць сабой сур'ёзную праблему для адміністрацыі ўніверсітэтаў, якія спрабуюць, з аднаго боку, захаваць свабодную акадэмічную дыскусію, а з другога — не дапусціць распальвання нянавісці.

Гарачыя спрэчкі аб дзеяннях Ізраіля ў Газе і свабодзе слова ахапілі студэнцкія мястэчкі ЗША пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. З таго часу, як кажуць студэнты, пачасціліся выпадкі антысемітызму і ісламафобіі.

Маштабныя пратэсты ўзмацніліся ў апошнія некалькі дзён і зараз ахопліваюць усё большую колькасць кампусаў.

Ілюстрацыя BBC

Ілюстрацыя BBC

Пратэстны рух апынуўся ў цэнтры ўвагі на мінулым тыдні пасля таго, як у кампус Калумбійскага ўніверсітэта прыйшлося выклікаць паліцыянтаў, якія затрымалі больш за 100 дэманстрантаў.

З тых часоў геаграфія дэманстрацый і сядзячых забастовак пашырылася, і пратэсты студэнтаў праходзяць у Нью-Йоркскім, Ельскім, Калумбійскім універсітэтах, Гарвардзе, Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Мічыганскім універсітэце, Эмерсан-каледжы і Універсітэсце Тафта іншых ВНУ па ўсёй краіне.

Глядзіце таксама

Студэнты Універсітэта Бэрклі ўстанавілі палаткі. Фота Getty Images

Студэнты Універсітэта Бэрклі ўстанавілі палаткі. Фота Getty Images

У кампусах пратэстоўцы ўсталявалі намётавыя лагеры, праводзяць сядзячыя забастоўкі і дэманстрацыі.

Адміністрацыі ўніверсітэтаў называюць пратэсты незаконнымі і патрабуюць ад студэнтаў разысціся.

У некаторых выпадках на дапамогу прызываецца паліцыя.

Паліцыянты разганяюць намётавыя лагеры і затрымліваюць пратэстоўцаў.

За апошнія некалькі дзён былі затрыманыя сотні студэнтаў-актывістаў у розных кампусах — па дадзеных Reuters, усяго было затрымана не менш за 550 чалавек. Усім ім уручаюць позвы і пазней вызваляюць.

Аднак былі і выпадкі жорсткага разгону з ужываннем слезацечнага газу і тазераў, і сутыкненняў паміж паліцыянтамі і актывістамі.

Глядзіце таксама

Барацьбіты за грамадзянскія правы раскрытыкавалі залішняе прымяненне сілы паліцыяй.

«Ужыванне сілы варта разглядаць толькі як крайнюю меру і павінна быць суразмерна створанай пагрозе», – заявіў у лісце прэзідэнт грамадскай арганізацыі NAACP Джэральд Грыгс.

Кіраўніцтва ўніверсітэтаў спрабуе знайсці тонкую грань паміж павагай свабоды слова і бяспекай.

Раней у Калумбійскім універсітэце адмянілі вочныя заняткі, а ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі, дзе ў сераду ў кампусе ў Лос-Анджэлесе былі затрыманыя 93 чалавекі, адміністрацыя адмяніла асноўную выпускную цырымонію 10 траўня.

Намётавы лагер у Калумбійскага ўніверсітэта. EPA

Намётавы лагер у Калумбійскага ўніверсітэта. EPA

Калумбійскі ўніверсітэт спачатку спрабаваў здушыць пратэст сілай і з дапамогай паліцыянтаў пазбавіцца ад намётавага лагера, чым выклікаў гнеў шматлікіх праваабарончых груп, студэнтаў і выкладчыкаў. Пратэстоўцаў разагналі і затрымалі, але праз некалькі дзён намётавы лагер быў ізноў усталяваны.

Цяпер прадстаўнікі ўніверсітэта праводзяць мірныя перамовы са студэнтамі.

«Перамовы ідуць, ёсць зрухі. У нас ёсць свае патрабаванні; у іх свае», — пракаментавала прэзідэнт Калумбійскага ўніверсітэта Мінуш Шафік.

EPA

EPA

У размове з агенцтвам AFP студэнтка на імя Мімі апісвае, што адбылося за апошні тыдзень у намётавым лагеры Калумбійскага ўніверсітэта, дзе яна знаходзіцца.

«Яны называюць нас тэрарыстамі і абвінавачваюць нас у гвалце. Але гэта яны выклікалі паліцыю, калі студэнты проста спакойна сядзелі», — кажа дзяўчына. «У паліцыі ёсць зброя, у паліцыі ёсць тазеры, у нас жа — толькі нашы галасы».

Студэнты, якія пратэстуюць, кажуць, што такім чынам выказваюць салідарнасць з палесцінцамі ў Газе, а таксама заклікаюць адміністрацыі прэзідэнтаў раскрыць інфармацыю пра свае «фінансы і ахвяраванні ад вытворцаў зброі і кампаній, зацікаўленых у ізраільскай акупацыі».

Глядзіце таксама

Антысемітызм

Студэнты-габрэі скардзяцца, што крытыка дзеянняў Ізраіля ў Газе нярэдка пераходзіць у антысемітызм, а самі яны не адчуваюць сябе ў бяспецы. Рабін пры Калумбійскім універсітэце раней параіў студэнтам-габрэям часова пазбягаць кампуса.

Студэнты-актывісты абвінавачанні ў антысемітызме адмаўляюць і сцвярджаюць, што крытыкуюць толькі ізраільскую дзяржаву і яе прыхільнікаў.

Human Rights Watch і Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод асудзілі арышт пратэстоўцаў і заклікалі ўлады паважаць іх правы на свабоду слова.

Але некаторыя рэспубліканцы ў Кангрэсе абвінавацілі адміністрацыю ўніверсітэтаў у тым, што тыя дазваляюць прыгнятаць габрэйскіх студэнтаў.

У апошнія некалькі дзён у некалькіх кампусах прайшлі і контрпратэсты — тых, хто падтрымлівае Ізраіль.

Павярнуўшыся ў ізраільскія і амерыканскія сцягі, пратэстоўцы прамаршыравалі па вуліцах, якія атачаюць кампус Калумбійскага ўніверсітэта, размахваючы сцягамі.

EPA

EPA

Пратэсты — візітная картка дэмакратыі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на гэтым тыдні сказаў, што асуджае як «антысеміцкія пратэсты», так і «тых, хто не разумее, што адбываецца з палестынцамі».

Глядзіце таксама

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў студэнцкія пратэсты праявай дэмакратыі, але раскрытыкаваў студэнтаў за тое, што на сваіх дэманстрацыях яны мала гавораць аб ролі ХАМАС у канфлікце.

Пратэсты ён назваў «візітнай карткай нашай дэмакратыі» — «нашы грамадзяне ў любы момант могуць заявіць аб сваіх поглядах, трывогах і гневе», адзначыў ён.

«Я ўжо не аднойчы казаў пра гэта, канфлікт мог бы скончыцца заўтра, ён мог бы скончыцца яшчэ ўчора, усё магло б скончыцца некалькі месяцаў таму, калі б ХАМАС склаў зброю, перастаў выкарыстоўваць мірнае насельніцтва як жывы шчыт і вызваліў бы закладнікаў», — сказаў Блінкен.

Ён дадаў, што пратэстоўцы на дэманстрацыях не абвінавачваюць ХАМАС, нібыта групоўка не адыгрывала ключавой ролі ў цяперашнім канфлікце.