Кампусная інтыфада. Дасье ў карыкатурах

Дзясяткі ўніверсітэтаў ЗША ахоплены прапалесцінскімі пратэстамі, якія суправаджаюцца сутычкамі студэнтаў з паліцыяй і масавымі арыштамі. Вось як сітуацыю ўбачылі карыкатурысты некаторых медыя.

Студэнты вядучых універсітэтаў ЗША пачалі праводзіць акцыі салідарнасці з Палесцінай восенню мінулага года, з самага пачатку вайны паміж ХАМАС і Ізраілем. Гэта нядзіўна, калі ўлічыць маштаб гвалту на Блізкім Усходзе. З пачатку ваеннай аперацыі арміі Ізраіля ў адказ на кастрычніцкі тэракт ХАМАС у сектары Газа загінулі каля 30 тысяч мясцовых жыхароў. Пры гэтым ЗША працягваюць пастаўляць Тэль-Авіву зброю, што заўважыў мастак рэсурсу Cartoon Movement.

1_960.jpg

Сітуацыя ў амерыканскіх кампусах рэзка абвастрылася ў сярэдзіне красавіка, калі рэктар Калумбійскага ўніверсітэта Немат Шафік дала паказанні ў камітэце па справах адукацыі палаты прадстаўнікоў ЗША. У прыватнасці, яна расказала, што ўдзельнікі студэнцкіх дэманстрацый нярэдка выказваюць антысеміцкія погляды і выкарыстоўваюць антысеміцкія лозунгі. На гэтым малюнку хамасавец называе прапалесцінскага студэнта-пратэстоўца «карысным ідыётам».

2_875.jpg

У адказ на выступленне Немат Шафік студэнты разбілі намётавае мястэчка на тэрыторыі навучальнай установы. Адміністрацыя Калумбійскага ўніверсітэта звярнулася ў паліцыю. Паліцыянты разабралі намёты і арыштавалі 108 дэманстрантаў. Тут жа студэнты пачалі раскручваць тэму пра паліцэйскі гвалт, а адзін з карыкатурыстаў прапанаваў зрабіць паліцэйскага сімвалам універсітэта.

3_767.jpg

Дзеянні студэнтаў Калумбійскага ўніверсітэта натхнілі навучэнцаў больш за 40 універсітэтаў па ўсёй тэрыторыі ЗША — ад Тэхаса да Каліфорніі. Найбольш горача было ва Універсітэце Атланты. Разганяючы пратэстоўцаў, паліцыя там ужыла слёзатачывы газ і гумовыя кулі. Адначасова на вуліцы выйшлі студэнты-прыхільнікі Ізраіля. Наогул, здаецца апошнія падзеі мабілізавалі ўсіх студэнтаў. На гэтым малюнку ў натоўпе пратэстоўцаў студэнт трымае плакат з патрабаваннем вызваліць яго ад праслухоўвання папсовай зоркі Тэйлар Свіфт.

4_687.jpg

Падаецца, Белы дом не зусім разумее, як на гэта ўсё рэагаваць. З аднаго боку, краіна дапамагае Ізраілю зброяй, з іншага — універсітэты, якія заўсёды былі аплотам дэмакратаў, ператварыліся ў цэнтр антыізраільскіх настрояў і не жадаюць галасаваць за Байдэна. Байдэн заблытаўся. Ці атрымаецца ў прэзідэнта сядзець на гэтых двух крэслах, асабліва напярэдадні выбараў? Тэма не новая. Яшчэ ў 2021 годзе адзін з мастакоў выявіў Байдэна ў роздуме: што рабіць з пратэстамі?


5_639.jpg

Між тым, у пачатку траўня ў шматлікіх універсітэтах праходзяць цырымоніі ўручэння дыпломаў. Няма сумневаў, што актывісты выкарыстаюць іх як нагоду для выступаў. Многія ўніверсітэты ўжо прынялі рашэнне адмовіцца ад урачыстага ўручэння дыпломаў праз меркаванні бяспекі. Сёлетнюю сітуацыю адзін з карыкатурыстаў адлюстраваў наступным чынам.

6_477.jpg