Апошні раз Назарбаева?
У Казахстане Нурсултан Назарбаеў чарговы раз стаў прэзідэнтам. Ці адрозніваліся гэтыя выбары ад папярэдніх? Ці рыхтуе прэзідэнт сабе пераемніка? Пра гэта журналіст “НЧ
Алег Новікаў размаўляе з казахскім журналістам Айнурам Курбатавым.
— У чым асаблівасць цяперашніх выбараў?
У Казахстане Нурсултан Назарбаеў чарговы раз стаў прэзідэнтам. Ці адрозніваліся гэтыя выбары ад папярэдніх? Ці рыхтуе прэзідэнт сабе пераемніка? Пра гэта журналіст “НЧ
Алег Новікаў размаўляе з казахскім журналістам Айнурам Курбатавым.
— У чым асаблівасць цяперашніх выбараў?
— Галоўная іх асаблівасць у тым, што выбараў па сутнасці і не было. Апазіцыя адмовілася высоўваць сваіх кандыдатаў. А тыя тры суперніка, што спешна знайшлі Назарбаеву, практычна невядомыя
большасці казахаў, нягледзячы на тое, што двое з іх ужо і раней выкарыстоўваліся ў якасці “шырмы і набіралі па 2–3%. Досыць было паглядзець на іх выбарчую кампанію: адзін
пасадзіў дрэўца, іншы накарміў бабуль, трэці праспяваў песеньку — і гэта ўсё. Што казаць, калі Гані Касымаў, высунуты ад партыі Патрыётаў, прызнаўся, што накідаў перадвыбарную праграму за
адну ноч, а эколаг Мэлс Елеўсізаў неаднаразова прызнаваў, што ён ні на што не разлічвае, а ў дзень галасавання дэманстратыўна аддаў свой голас за Назарбаева? Ён нават сам сабе не верыць. Вось і
атрымалі яны свае 1–1,5%. Што гэтым разам было прынцыповым для ўлады, дык гэта забяспечыць яўку. Тым больш што апазіцыя заклікала насельніцтва да байкоту. І калі звычайная практыка для
Казахстана — 40–50% яўкі выбаршчыкаў, то на гэты раз дацягнулі да 90%.
— Дзяржава дала магчымасць выступіць гэтым кандыдатам у дзяржаўных СМІ. Як на гэта рэагавалі людзі?
— Гэтым разам СМІ ахвотна асвятлялі выбарчыя кампаніі ўсіх кандыдатаў. Нават, па афіцыйных дадзеных, нібыта асобу Назарбаева асвятлялі нават менш, чым астатніх (што, вядома ж, не
так)… Але як гэта паказвалі? Людзі разумелі, што іх дураць, і ўспрымалі трох супернікаў Назарбаева як групу блазанаў, якіх выклікалі легітымізаваць працэс. Сур’ёзна да іх ставіцца
было немагчыма. Вось характэрныя прыклады: Мэлс Елеўсізаў ходзіць па дварах і склікае народ па рупары на сустрэчу з ім, а ніхто не ідзе. Ці камуніст Ахметбекаў праводзіць мітынг у Алма-Аце, на які
збіраецца 30 бабулек. Гэта паказчык ці дыягназ?
— Вынікі выбараў фальсіфікаваліся ці не? Які рэальны сегмент прыхільнікаў Назарбаева?
— Гэтым разам нават не давялося фальсіфікаваць вынікі выбараў. Народ і сам разумеў, што альтэрнатывы няма. Але затое ў масавым парадку фальсіфікавалі яўку выбаршчыкаў, таму што нават
нягледзячы на ўсе пагрозы на адрас дзяржслужбоўцаў і студэнтаў, подкуп (латарэі, раздачу прадуктовых пакетаў) яўка была ўсё ж ніжэй заяўленай — не больш за 60–70%. Што тычыцца
сегмента прыхільнікаў Назарбаева, думаецца, пры цяперашніх умовах свае 60% ён бы мог атрымаць сумленна.
— Як насельніцтва паставілася да выбараў? Калі казаць пра феномен палітычнай апатыі, што змянілася тут за апошні час?
— Апатыя засталася, і ўсё ж насельніцтва стала больш актыўным. Толькі за адзін месяц людзі здзейснілі тры шэсці на Астану — адно скончылася сутыкненнем з АМАПам, калі 500 чалавек
спрабавалі прарвацца ў адміністрацыю прэзідэнта для сустрэчы з кандыдатам Назарбаевым. Так што варушэнні пачаліся, і ў адміністрацыі прэзідэнта пра гэта выдатна ведаюць.
— Ці разглядаўся ў грамадстве “туніскі варыянт. Ці ёсць цікавасць у краіне да падзей у Паўночнай Афрыцы?
— У Казахстане народ жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца ў свеце, і ў тым ліку арабскімі падзеямі. І так званы “туніскі варыянт таксама не выключаўся ўладай. І нават
пазачарговыя выбары — у нейкай ступені рэакцыя на Паўночную Афрыку. Эканамічна — гэта ўжо не той Казахстан, і людзі рэальна адчулі, што такое рост коштаў пры замарожаных заробках і
адсутнасці працы.
— На фоне якой эканамічнай сітуацыі адбыліся выбары?
— У Казахстане, нягледзячы на ўсе аптымістычныя заявы, усё ідзе пад адкос. Грошай катастрафічна бракуе. Літаральна напярэдадні выбараў Назарбаеў лётаў у Кітай, дзе атрымаў чарговы крэдыт.
Нібы пад гарантыю перадачы ў арэнду казахстанскай зямлі (што зусім не ўзрадавала нацыянал-патрыётаў). Зімовая Азіяда каштавала Казахстану 1,5 мільярда долараў… З-за поўнага развалу
ацяпляльнай сістэмы змерзла пяць гарадоў... Казахстан “праядае тое, што засталося ад савецкага часу, не пабудаваўшы ўзамен нічога. А грошай на аднаўленне няма. Але затое цяпер
Назарбаеў агучыў свае прэтэнзіі на правядзенне зімовых алімпійскіх гульняў. Паабяцаў, што грошай на гэта не пашкадуе.
— Ці падтрымлівае Назарбаева руская абшчына?
— Цікава, што раней рускія арганізацыі дзвюма рукамі падтрымлівалі Нурсултана Назарбаева як гаранта больш-менш спакойнага становішча рускіх у Казахстане. Але не ў гэты раз. Цяпер меркаванні
падзяліліся. Віной таму відавочныя рэверансы прэзідэнта нацыянал-патрыётам і абяцанні “навучыць рускіх дзяржаўнай мове да 2020 года.
— Падчас кампаніі Назарбаеў публічна “наехаў на моду насіць паранджу. Гэта неяк змяніла яго адносіны з мусульманскай абшчынай?
— Цяжка сказаць. Мусульманская абшчына, па вялікім рахунку, і раней вельмі прахалодна ставілася да Елбасы (Лідара нацыі), жывучы сваім жыццём. Аднак любові да яго гэта выказванне не дадало.
Але не такая ўжо і вялікая мусульманская абшчына ў Казахстане.
— Гэта апошні тэрмін Назарбаева, ці ён пойдзе яшчэ на адзін?
— Вось толькі сёння ён заявіў, што гэта яшчэ не канец, і ён абавязкова высунецца ў 2018 годзе. Але, як нядаўна пісаў маскоўскі журналіст Дубноў, “у Казахстане людзі хадзілі выбіраць
Назарбаева, як у апошні раз… Можа, ён і мае рацыю.