«Бразганне зброяй»: Пекін праводзіць ваенныя вучэнні блізу Тайваня

Кітай праводзіць вайсковыя вучэнні з баявымі стрэльбамі ў тайваньскім праліве. Вучэнні праходзяць на фоне росту напружанасці ў рэгіёне.

hongkong_property_pla.jpg

Вучэнні будуць праходзіць да паўночы чацвярга. Раней Пекін перасцярог Тайвань, які на гэтым тыдні таксама правёў ваенныя вучэнні, ад любых спробаў дамагчыся незалежнасці.
Тайбэй абвінаваціў Пекін у «бразганні зброяй» і паспрабаваў пераменшыць значэнне вучэнняў кітайскіх ваенных, паказваючы на ​​тое, што падобныя ваенныя манеўры Пекін праводзіць рэгулярна.
Ваеннае ведамства Тайваня заявіла, што Пекін перабольшвае маштабы і значэнне вучэнняў, каб запалохаць Тайбэй.
«Менавіта таму мы гаворым, што гэта запалохванне і бразганне зброяй», — сказаў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Тайваня.
Пекін раней даў ясна зразумець, што асноўная мэта вучэнняў — «пперасцерагчы» Тайбэй ад любых паспешных спробаў дамагчыся незалежнасці. У панядзелак кіраўнік канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Лю Цзе І заявіў, што вучэнні праводзяцца для таго, каб «абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць» краіны.
У сакавіку старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што «агульнай надзеяй для кітайскага народа  застаецца «поўнае адзінства», таму любая спроба падзяліць краіну асуджаная на правал.
Адносіны Тайбэя з Пекінам сталі значна больш напружанымі пасля абрання кіраўніком адміністрацыі Тайваня ў 2016 годзе Цай Інвэнь — прыхільніцы незалежнасці выспы.
Зараз Цай Інвэнь знаходзіцца з візітам у Швейцарыі, якая з’яўляецца адным з асноўных дыпламатычных саюзнікаў Тайбэя.
Большасць краін свету не прызнае незалежнасць Тайваня. Пекін, у сваю чаргу, аказвае ціск на нешматлікіх саюзнікаў Тайбэя, якія супрацоўнічаюць з мясцовай адміністрацыяй і прызнаюць незалежнасць выспы.
Кітай лічыць Тайвань сваёй мяцежнай правінцыяй, якая рана ці позна павінна вярнуцца ва ўлонне адзінай дзяржавы. Сучасная гісторыя барацьбы за незалежнасць Тайваня пачалася ў 1949 годзе, калі кіраўнік урада Рэспублікі Кітай Чан Кайшы, пацярпеўшы паразу ў ходзе грамадзянскай вайны ад войскаў Мао Цзэдуна, схаваўся на Тайвані.
За ім на востраў перабраліся яго прыхільнікі, члены партыі Гаміньдан, а таксама адміністрацыя і парламент. Партыя Гаміньдан, нягледзячы на ​​спробы палепшыць адносіны з Пекінам, працягвае лічыць захоп улады камуністамі ў 1949 годзе нелегітымным, а ўрад Тайваня — законнай уладай усяго Кітая.
Паводле BBC