У Кітаі пешаходаў-парушальнікаў будуць абліваць вадой
У Кітаі пешаходаў-парушальнікаў будуць абліваць вадой. Улады горада вылучылі на распрацоўку сістэмы каля 207 тысяч долараў
Сістэма
абсталявана функцыяй фотафіксацыі: здымак асобы парушальніка будзе аўтаматычна
перадавацца ў адпаведныя органы, а таксама выводзіцца на экран непадалёк ад
дарогі.
У Дайе кітайскай правінцыі Хубэй тэстуюць новую сістэму супраць парушэнняў пешаходамі правілаў дарожнага руху. Пра гэта паведамляе “South China Morning Post”.
У выпадку, калі пешаход вырашыць перайсці дарогу на чырвонае святло, са спецыяльна ўстаноўленых слупоў яго абалье струмень цёплай вады. Пры гэтым з дынамікаў ён пачуе: "Калі ласка, не пераходзьце вуліцу, цяпер гэта небяспечна".
Сістэма можа сфатаграфаваць парушальніка і перадаваць яго фота ў паліцыю. На распрацоўку такой сістэмы было выдаткавана каля 207 тысяч долараў.
"Калі яна паспяхова пройдзе тэставанне, такія прылады з'явяцца на ўсіх пешаходных пераходах горада", — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле korrespondent.net