Брытанскі ўрад рэабілітуе асуджаных за гомасэксуалізм

Тысячы брытанскіх мужчын-гамасэксуалістаў, асуджаных за парушэнне да гэтага моманту ўжо адмененых законаў, будуць пасмяротна рэабілітаваны, абвясцілі ва ўрадзе краіны.

Алан Цьюрынг

Алан Цьюрынг

Тыя, хто былі асуджаныя, але дажылі да дэкрыміналізацыі, маюць магчымасць ачысціць сваё імя, прайшоўшы юрыдычную працэдуру, падчас якой запіс аб іх судзімасці выдаляецца з архіваў.
Прынцыповае рашэнне рэабілітаваць асуджаных геяў было прынята пасля апраўдання матэматыка Алана Цьюрынга, які падчас Другой сусветнай вайны зрабіў вырашальны ўнёсак ва ўзлом шыфраў, генераваных нямецкай машынай «Энігма».
«Вельмі важна апраўдаць людзей, асуджаных па гістарычных артыкулах пра сэксуальныя парушэннях, якіх сёння не палічылі б вінаватымі ні ў якіх злачынствах», — заявіў, каментуючы рашэнне, намеснік міністра юстыцыі Сэм Джыіма.
Пасля вайны Цьюрынг быў асуджаны за гомасэксуалізм. У 1952 годзе суд абавязаў яго прайсці гарманальную тэрапію, што прыціскала сэксуальную цягу.
З-за абвінаваўчага прысуду ён таксама пазбавіўся допуску да сакрэтных матэрыялаў і быў вымушаны спыніць даследаванні.
У чэрвені 1954 года, ва ўзросце 41 года, Цьюрынг быў знойдзены мёртвым са слядамі атручвання цыяністым каліем.
Кампанія за поўную рэабілітацыю Цьюрынга працягвалася некалькі гадоў. Ва ўрад было пададзена дзве петыцыі з просьбай памілаваць навукоўца.
Міністры спачатку адмаўляліся гэта зрабіць. Яны выказвалі шкадаванне вынесеным прысудам, але падкрэслівалі, што рашэнне суда грунтавалася на законах, якія дзейнічалі ў той час.
У сьнежня 2013 г. Цьюрынга памілавала каралева Лізавета II.
Сэксуальныя кантакты паміж мужчынамі заставаліся крымінальным злачынствам у Англіі і Уэльсе да 1967 года, у Шатландыі да 1980-га года, а ў Паўночнай Ірландыі — да 1982-га.
Паводле BBC