Шатландыя бярэ пад увагу выхад з Вялікабрытаніі

Пра гэта заявіла кіраўнічка шатландскага ўраду Нікола Стэрджэн.

3b9d54a9_f629_48d6_8a12_4a41da06e6fc.file


Вельмі верагодна, што да 2020 года адбудзецца паўторны рэферэндум аб выхадзе Шатландыі са Злучанага Каралеўства”, — заявіла кіраўнічка шатландскага ўраду Пра гэта заявіла кіраўнічка шатландскага ўраду Нікола Стэрджэн.
Сёння я ў гэтым больш перакананая, чым на наступны дзень пасля першага галасавання”, — сказала кіраўнічка ўраду ў Эдынбургу ў інтэрв’ю тэлеканалу ITV.
У чэрвені ў Вялікабрытаніі быў праведзены рэферэндум, у якім 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з ЕС. У той час у Шатландыі 62% выбаршчыкаў выказаліся за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў супольнасці.
З гэтага часу Стэрджэн некалькі разоў гаварыла пра магчымасць правядзення паўторнага рэферэндуму аб выхадзе Шатландыі са складу Вялікабрытаніі.
Папярэдняе галасаванне па гэтай справе адбылося ў верасні 2014 года.
На мінулым тыдні падчас штогадовага з’езду Шатландскай нацыянальнай партыі кіраўнічка ўраду заявіла, што ўрад бярэ пад увагу розныя магчымасці, у тым ліку аддзяленье ад Вялікабрытаніі, калі яна ўсё ж вырашыцца выйсці з ЕС.
www.radyjo.net