Чылі. Урад пачынае перамовы з індзейцамі
Напярэдадні 200-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Чылі яе прэзідэнт Мігель Хуан Себастьян Піньера зрабіў падарунак індзейцам з племені мапучэ, землі якіх былі канфіскаваныя падчас каланізацыі. Прэзідэнт пагадзіўся пачаць з тубыльцамі мірныя перамовы. Дадатковым фактарам стала галадоўка, якую абвясцілі яшчэ ўлетку некалькі актывістаў індзейскага руху. Яна цягнулася 67 дзён. Разам з заявай пра пачатак перамоў Піньера прызнаў віну за стан абарыгенаў і абвясціў праграму, мэта якой — палепшыць якасць жыцця мапучэ. Канфлікт з мапучэ цягнецца больш за сто гадоў.
Напярэдадні 200-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Чылі яе прэзідэнт Мігель Хуан Себастьян Піньера зрабіў падарунак індзейцам з племені мапучэ, землі якіх былі канфіскаваныя падчас каланізацыі.
Прэзідэнт пагадзіўся пачаць з тубыльцамі мірныя перамовы. Дадатковым фактарам стала галадоўка, якую абвясцілі яшчэ ўлетку некалькі актывістаў індзейскага руху. Яна цягнулася 67 дзён. Разам з заявай
пра пачатак перамоў Піньера прызнаў віну за стан абарыгенаў і абвясціў праграму, мэта якой — палепшыць якасць жыцця мапучэ. Канфлікт з мапучэ цягнецца больш за сто гадоў. Напрыканцы ХІХ
стагоддзя Санцьяга пачаў рэалізацыю плана, у выніку якога 95 працэнтаў індзейскіх зямель сталі належаць белым каланістам і дзяржаве. З тых часоў былыя ўладальнікі зямель патрабуюць іх вяртання. Часам
канфрантацыя набывала радыкальны фармат: індзейцы атакавалі латыфундыі і фермы. У часы дыктатуры Піначэта з мапучэ разбіраліся проста: кідалі ў турмы, а часам папросту забівалі. Пасля аднаўлення
дэмакратыі ў 1990 годзе дзяржава пачала шукаць шляхі вырашэння канфлікту. Праўда, працэс ідзе вельмі цяжка, пра што сведчыць згаданая вышэй галадоўка. Магчыма, у рамках перамоў бакі знойдуць
кампраміс. Дарэчы Піньера паабяцаў індзейцам сродкі на развіццё іх культуры і мовы. Сёння ў краіне пражывае паўмільёна мапучэ.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)