CNN: «На гэтым тыдні чалавецтва ўступіла ў новую эру»
Кітайскі навуковец Хі Джанкуй паведаміў, што скарыстаўся інструментамі
геннай інжынерыі для мадыфікацыі генома эмбрыёнаў да іх нараджэння,
такім чынам, стварыўшы першага генетычна-мадыфікаванага чалавека.

Хі Джанкуй (пасярэдзіне)
На відэа, апублікаваным на YouTube, Хі Джанууй паведаміў, што скарыстаўся інструментам геннай мадыфікацыі CRISPR-Cas9, які мадыфікуе геном чалавека такім чынам, каб зрабіць яго ўстойлівым супраць ВІЧ-інфекцыі.
Хі, прафесар Паўднёвага універсітэта навукі і тэхналогіі горада Шэнджэнь, сказаў, што ганарыцца сваёй працай: нараджэннем дзяўчынак-двайнятак з эмбрыёнаў, устойлівых да ВІЧ. Аднак ягоныя калегі асудзілі яго, назваўшы эксперымент "манструозным", "неэтычным" і "страшэнным ударам" па біамедыцынскім даследаванням у Кітаі.
Сам факт таго, што Хі змог займацца тэхналогіямі змянення жыцця ўдалечыні ад вачэй будзь-якіх назіральнікаў і, магчыма, нават свайго уласнага універсітэту, падымае сур'ёзныя пытанні адносна адкрытасці геннай мадыфікацыі і кодэксу паводзінаў у гэтай сферы. Паведамляецца, што кітайскія ўлады пачалі "неадкладнае расследаванне" паводзін Хі і загадалі ўсім, уцягнутым у праект, спыніць любую актыўнасць.
Мадыфікаванне генома чалавечых эмбрыёнаў ніколі не рабілася да гэтага. І дзякуй Богу, кажуць навукоўцы. Тэхналогія дагэтуль знаходзіцца ў зародышавым стане і яе прымяненне можа прывесці да невядомы генетычных складанасцяў у далейшым жыцці. Навукоўцы лічаць, што вырошчванне падобных эмбрыёнаў не мусіць рабіцца, пакуль гэтыя рызыкі не будуць зніжаныя альбо прыбраныя ўвогуле. "Ніхто не чакаў, што нехта адважыцца на тыкі эксперымент", — кажа Фенг Жанг, адзін з вынаходнікаў тэхнікі геннага мадыфікавання CRISPR. "Навуковая супальнасць нічога не ведала аб тым, што адбываецца."
Так ці інакш, генная інжынерыя абяцае вельмі шмат у вылечванні хваробаў, якія зараз лічацца невылечнымі, такіх як гемаглабіноз альбо мукавісцыдоз. Аднак навукоўцы на Другім міжнародным саміце змянення чалавечага геному, дзе Хі з'явіўся ў сераду, адзінагалосна заявілі, што навука мусіць быць не толькі эфектыўнай, але і бяспечнай, наколькі гэта магчыма, і карыстаць змяненне генетычнай лініі на гэтым этапе развіцця тэхналогіі - безадказна. Зараз жа відавочна, што Хі не ў поўнай меры браў да ўвагі патэнцыяльна доўгатэрміновыя сацыяльныя эфекты, якія будуць уплываць на двайняшак. Калі з аўдыторыі раздалося пытанне: "Якая самасвядомасць будзе ў гэтых дзяўчын і як да іх будзе ставіцца грамадства", ён адказаў проста:
"Я не ведаю як адказаць на гэтае пытанне".
Паводле CNN