Чаму трэба баяцца санкцый. Дасье ў карыкатурах
Захад пагражае беларускаму рэжыму санкцыямі. Наколькі
эфектыўная гэтая мера магчыма
дапамогуць зразумець
карыкатуры, прысвечаныя санкцыйным кампаніям у
мінулым.
Ліберыя, Паўночная Карэя, Пакістан, Нігерыя, Туркменія, Афганістан, Бірма, Расія, Украіна ... Спіс краін, якія траплялі пад санкцыі бясконцы. Усё пачалося ў пачатку ХІХ стагоддзя, калі Напалеон пачаў Кантынентальную блакаду (сістэма эканамічных і палітычных мерапрыемстваў у адносінах да Вялікабрытаніі). Напалеон забараняў весці гандлёвыя, паштовыя і іншыя адносіны з Брытанскімі выспамі ўсёй Еўропе. З-за супярэчнасцяў паміж саюзнікамі Францыі блакада па сутнасці правалілася. Гэта знайшло адлюстраванне ў карыкатуры таго часу. Англія ў вобразе задаволенага мужчыны выглядае куды больш пазітыўна на фоне беднай і кволай Францыі.
Нельга прайсці міма санкцый
супраць Італіі, якую Ліга нацыяй абвясціла ў 1935-м пасля таго, як італьянскія
войскі атакавалі тэрыторыю Эфіопіі. У адказ італьянцы пачалі дзіўную кампанію ахвяравання
залатых заручальных пярсцёнкаў — на галоўных плошчах гарадоў жанчыны здавалі
свае залатыя кольцы ў знак «вернасці радзіме». Гучалі заклікі байкатаваць
замежны лад жыцця. Міністэрства друку і прапаганды запатрабавала выдаліць з
тэатральнага рэпертуару тых драматургаў, чые краіны падтрымалі санкцыі, а на
радыё «перадаваць толькі музыку Італіі і краін, якія “не далучыліся да дыктату
Лігі Нацый». Санкцыі ў выніку адмянілі. Праўда, хутчэй дзякуючы крызісу Лігі
нацый, якая страціла аўтарытэт. Гэты момант адлюстраваў тагачасны мастак. На
яго малюнку капрызны Мусаліні абсалютна не слухаецца Лігу нацый, якая выяўлена
ў выглядзе маці.
Безумоўна найбольш пацярпелай
краінай ад санкцый пасля Другой сусветнай з’яўляецца Куба, Аж з 1962-га года
пасля канфіскацыі маёмасі амерыканцаў на выспе, Вашынгтон санкцыйнымі мерамі
дабіваецца змены курсу Гаваны. Прычым санкцыі настолькі старыя, што шмат каму
пачалі нагадваць амерыканскія аўтамадэлі 1950-х гадоў, якія дасюль
выкарыстоўваюць на Кубе. На малюку выдання Tulsa World ( ЗША) менавіта у такой архаічнай машыне ездзіць слон –
сімвал Партыі рэспубліканцаў.
Комплексна эфект санкцый
цяжка ацаніць. Напрыклад жорсткае гандлёва-фінансавая эмбарга, уведзенае
Саветам Бяспекі ААН супраць Іраку пасля спробы акупацыі Кувейту ў 1989-м на
першы погляд не мела асаблівых палітычных наступстваў унутры краіны. Вынікам
санкцый стала хутчэй рэзкае пагаршэнне узроўня жыцця насельніцтва. Так даход на
душу насельніцтва ў Іраку абваліўся з 3510 даляраў у 1989 году да 450 даляраў у
1996 годзе, Канец дыктатуры Садама Хусэйна паклала выключна ваенная інтэрвенцый
войскаў Захаду ў 2003-ым годзе. Аднак досыць слабы супраціў іракскага войска
дазволіў некаторым экспертам казаць, што санкцыі падарвалі лаяльнасць іракцаў да
Хусэйна. На карыкатуры газеты Washington Post ён гучна запэўнівае пра неэфектыўнасць
санкцый, каб потым адразу пачаць рыць магілу для Ірака.
Што тычыцца нашага рэгіёна, то тут галоўнай ахвярай санкцый з’яўляецца Расія. Пасля падзей у Крыму і на усходзе Украіны ў 2014-ым санкцыямі аказалася закранута вялікая частка расійскай эканомікі - энергетыка, фінансавыя ўстановы і прамысловасць. Як сведчыць тагачасная карыкатура з часопісу The Economist Захад пакладаў на санкцыі вялікія надзеі. Яны сапраўды часткова спрацавалі. Па афіцыйных дадзеных я за 6 гадоў санкцый Расія у агульным падліку (улічваючы адток капіталаў і закрыццё рынкаў) страціла каля 600 млрд. долараў. Але з іншага боку Еўрасаюзад расейскіх контр-санкцый за 6 гадоў таксама страціў каля $ 400 млрд, што стварыла ў ЕС падумарак для крытыкі санкцыйнай палітыкі. Таму прагназуюць, што чакаемы сыход Пуціна ў 2024-ым стане алібі для магчымага паступовага перагляду адносінаў. У любым выпадку нават кароткі экскурс ў гісторыю санкцый дазваляе зрабіць адназначную выснову – нашаму ўраду лепш за ўсё паводзіць сябе так, каб пад іх не трапляць.