Трэнеру хакейнай каманды Лукашэнкі хочуць забараніць уезд у Еўрасаюз
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў спіс спартыўных чыноўнікаў і функцыянераў, якім неабходна забараніць уезд у краіны Еўразвяза.
Як адзначаецца, гэтае рашэнне было прынятае на падставе «шматлікіх зваротаў грамадзян і арганізацый», якія паступілі ў адрас БФСС.
Фонд паведамляе, што былі праведзеныя кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай і еўрапейскай спартыўнай грамадскасці.
На дадзены момант прапануецца падвергнуць санкцыям пяць чалавек. Гэта:
- Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму;
- Міхаіл Партной, намеснік міністра спорту і турызму;
- Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра спорту і турызму;
- Дзмітрый Баскаў, кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі;
- Дзмітрый Талкачоў, дырэктар РЦАП па веласпорце.
Акрамя гэтага, адзначылі ў фондзе разглядаюцца яшчэ шэраг кандыдатаў у «чорны спіс». персанальныя справы якіх патрабуюць дадатковага разгляду. У прыватнасці, гаворка ідзе пра:
- Аляксандра Бараулю, намесніка міністра спорту і турызму;
- Міхаіла Пракапенку, кіраўніку Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я, былому начальніку спортупраўлення Мінгарвыканкама;
- Руслане Шарапаве, генсеку Беларускай федэрацыі дзюдо;
- Юрыя Рыбака, беларускага спартсмена (дзюдо, самба).
«Падставай для ўключэння гэтых асоб у спіс візавых санкцыі з’яўляюцца пацверджаныя факты іх непасрэднай датычнасці да грубых парушэнняў правоў спартоўцаў, а таксама рэпрэсій (пагрозы, звальнення) у дачыненні да прадстаўнікоў беларускага спорту», — падкрэслілі ў БФСС.
Паводле naviny.media