Вольная Расія пачнецца з Хабараўска? Трэці месяц пратэстаў (відэа)

Басманны раённы суд Масквы арыштаваў губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала 10 ліпеня. Кіраўніка рэгіёну падазраюць у замахах і арганізацыі забойстваў некалькіх прадпрымальнікаў у 2004-2005 гадах. Сам Фургал сябе вінаватым не прызнае.

ehr19n0xyaahnka.jpg


У Хабараўску штодня праходзяць акцыі пратэсту ў падтрымку былога губернатара. Пасля прызначэння Міхаіла Дзегцярова в. а. губернатара дэманстранты выступілі супраць гэтага рашэння Уладзіміра Пуціна.


ei0g3_oxcaayhcb.jpg


Трэці месяц людзі выходзяць на вуліцу. Іх не так шмат як нас. Некалькі тысяч. Але яны выходзяць. Іх штрафуюць і арыштоўваюць, але яны выходзяць.
Вольная Расія пачнецца з Хабараўска?