15 гадоў Facebook: дасье у карыкатурах:
У лютым 2004 года Марк Цукерберг і яго суседзі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце стварылі сацыяльную сетку пад назвай Facebook.
Сам Марк марыў, што да яе далучацца хаця б 500 чалавек. Аднак неўзабаве ў свеце пачаўся бум папулярнасці праекта, колькасць падпісчыкаў якога на сённяшні дзень пераваліла за 2 мільярды. Дзякуючы свайму сайту, Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам планеты. Феномен поспеху Facebook у той час параўноўвалі з нафтавым бумам 70-х, які прыносіў вар'яцкія прыбыткі. Таму тагачасны малюнак з рэсурсу Pinterest называецца «Фэйсбум»
Зрэшты, неўзабаве пачалі выяўляцца некаторыя негатыўныя бакі глабальнай сацсеткі. У 2013 годзе пацвердзілася інфармацыя, што ФБР збірае інфармацыю пра карыстальнікаў сацсетак, уключаючы іх перапіску. У ліку іншых інтэрнэт-сэрвісаў, інфармацыю пра карыстальнікаў спецслужбам падае і Facebook. Умяшанне стварэння Цукерберга ў прыватнае жыццё візуальна праілюстраваў мастак праекта Cartoon Movement.
Аднак гэта былі толькі кветачкі. Аказалася, што Facebook можна выкарыстоўваць для электаральных маніпуляцый і палітычных мабілізацый. Спачатку гэта з'яву хутчэй толькі віталі. Сваёй перамозе Барака Абама ў 2012-м быў шмат у чым абавязаны менавіта сацсеткам. Сацыяльная сетка мела важную ролю ў «арабскай вясны». Падыход змяніўся пасля абрання Дональда Трампа. Многія лічаць, што тут не абышлося без расійскіх троляў, якія рэкламавалі кандыдатуру Трампа. Інтэрнэт-ашчэр новай расійскай пагрозы выявіла выданне The Minneapolis Star-Tribune.
Зрэшты, палітыка гэта занадта высокая матэрыя. Звычайны карыстальнік Facebook хутчэй адчувае псіхічнае ўздзеянне ад знаходжання ў сеціве. Псіхолагі пішуць, што сацыяльныя сеткі выклікаюць рызыку ўзнікнення залежнасці. Працуючы ў рэжыме спажывання патоку інфармацыі і эмацыйных уражанняў, мозг моцна стамляецца, арганізм адчувае стрэс. Некаторыя карыстальнікі Facebook дэманструюць прыкметы нарцысізма, што выклікае сіндром сацыяльнай ізаляцыі. Псіхолагі пішуць, што сацыяльныя сеткі выклікаюць рызыку ўзнікнення залежнасці. Праблеме залежнасці чалавека ад сацсетак прысвечаны калаж ананімнага аўтара.
Праект Facebook сустракае юбілей не ў аптымальным стане. Дачыненне да палітычных кампаніяў каштавала Цукербергу выкліку на слуханне ў Кангрэс, што прывяло да краху акцый кампаніі на біржы. Цяпер крыві Марка прагнуць у Англіі, дзе бацька 15-ці гадовай дзяўчынкі, якая наклала на сябе рукі, заявіў, што яго дзіця забіў Facebook. Хутчэй за ўсё гэтыя скандалы пахавалі амбіцыі заснавальніка Facebook балатавацца ў прэзідэнты. З-за намеру дзяржаўных рэгулятараў кантраляваць інтэрнэт, будучыня праекту вельмі непрадказальна. Зрэшты, жыхарам РБ іншых краін СНД характэрныя іншыя трывогі. Іх хутчэй трывожыць магчымасць адключэння ад сеткі, якая непадкантрольна мясцовым аўтарытарным рэжымам. Аўтарытарныя рэжымы па ўсяму свету вельмі баяцца Facebook, што выяўлена на малюнку егіпецкага карыкатурыста Амр Окашы (Аmr Оkasha).