Дыплом ВНУ патрэбен толькі траціне расіян — так лічыць урад

Рускі народ занадта адукаваны, эканамічна гэта не абгрунтавана, заявіла сёння віцэ-прэм'ер Расіі. Але ці гэта сапраўды так?

Фота з сайта www.gazeta.ru

Фота з сайта www.gazeta.ru


Каля 65% расіян з пункту гледжання інтарэсаў эканомікі не маюць патрэбы ў вышэйшай адукацыі. Пра гэта заявіла сёння віцэ-прэм'ер РФ Вольга Галадзец, паведамляе www.kommersant.ru. Яна лічыць, што неабходныя прафесіі працаўнікі могуць атрымліваць і ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Эканоміцы Расіі патрэбна не больш за 35% работнікаў з вышэйшай адукацыяй, сказала віцэ-прэм'ер Расіі Вольга Галадзец падчас наведвання ўсерасійскага дзіцячага цэнтра «Змена».  «У нас ёсць пралічаны баланс, ён складае прыкладна 65% на 35%. Пры гэтым 65% — гэта людзі, якім не трэба вышэйшая адукацыя. Таму ў бліжэйшай будучыні прапорцыя ў эканоміцы будзе мяняцца ў бок павелічэння колькасці людзей без вышэйшай адукацыі», — перакананая Вольга Галадзец. «Існуе меркаванне, што чалавеку неабходна атрымаць вышэйшую адукацыю, — адзначыла віцэ-прем’ер. — Аднак павышэнне якасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёння адкрывае доступ да многіх прафесій».
Аднак Расстат не пацвярджае заяўленую віцэ-прэм'ерам патрэбу рухацца ў бок зніжэння колькасці грамадзян з вышэйшай адукацыяй. Калі верыць дадзеным апошняга перапісу насельніцтва, зараз працэнт людзей вышэйшай з адукацыяй складае 24%. Гэта прыкметна ніжэй эканамічна абгрунтаванага, з пункту гледжання віцэ-прэм'ера, узроўню ў 35%.
Так, падчас перапісу насельніцтва ў 2010 годзе толькі чвэрць жыхароў Расіі (24%) з'яўляюцца ўладальнікамі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Сярод пакалення 1981–1985 гадоў нараджэння гэты паказчык вышэй — ВНУ скончылі 37%. Прыкладна такі ж працэнт расіян атрымалі сярэднюю прафесійную адукацыю. Пачатковую прафесійную і сярэднюю агульную адукацыю атрымалі па 18% грамадзян Расіі.
Не маюць асноўнай агульнай адукацыі 3,4% расіян, прычым у горадзе гэты паказчык складае 2%, у вёсцы — 6%.