Кэры ў Маскве: спроба выратаваць перамір'е

У чацвер у Маскву прыбыў з візітам дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Адной з галоўных задач гэтага візіту было абмеркаванне здзелкі аб ваенным супрацоўніцтве паміж Расеяй і ЗША ў барацьбе з тэрарыстычнымі групоўкамі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Сірыі.
Washington Post, якая ўважліва маніторыць ўзаемадзеянне Кэры з Крамлём, піша, што ён павёз у Расію прапанову па каардынацыі расійска-амерыканскіх антытэрарыстычных аперацый у Сірыі. Гэты візіт уяўляе сабой новую спробу адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта выратаваць хісткае перамір'е ў Сірыі і аднавіць працэс мірных перамоваў паміж удзельнікамі грамадзянскай вайны.

Гэта ўжо трэці візіт Кэры ў Маскву за апошнія 12 месяцаў, агаворвае WP, і дзярждэпартамент ЗША выказваў скепсіс з нагоды таго, што новая сустрэча будзе мець поспех. З боку ААН, у сваю чаргу, наадварот, былі выказванні, якія выклікаюць ўмераны аптымізм і надзею на тое, што супрацоўніцтва паміж Расіяй і ЗША ў барацьбе супраць тэрарыстаў будзе садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ў Сірыі.

Спецыфіка цяперашняй прапановы Кэры, агаворваюць аўтары, у тым, што ЗША згодныя ўключыць у лік сваіх мішэняў тэрарыстычную групоўку «Фронт ан-Нусра» (падраздзяленне «Аль-Каіды») разам з «Ісламскай дзяржавай». ІД ўцягнута ў супрацьстаянне з рэжымам сірыйскага прэзідэнта Башара Асада толькі ўскосна. «Фронт ан-Нусра», наадварот, энергічна ўдзельнічае ў канфлікце менавіта з дзяржавай. Перш ЗША адмаўляліся атакаваць групоўкі, якія супрацьстаяць Асаду, у той час як Расея ўжо даўно ўключыла іх у лік тэрарыстаў, на якіх не распаўсюджваюцца ўмовы мірнай дамовы.

NY Times піша пра тое, што нават калі пагадненне аб супрацоўніцтве будзе дасягнута, для рэалізацыі гэтага супрацоўніцтва трэба зарабіць шмат працы. Перш за ўсё, гэта праца па размежаваннi дзейсных у Сірыі груповак на тэрарыстычныя і тыя, якіх не варта лічыць тэрарыстамі.

Таксама аўтары адзначаюць, што сярод амерыканскіх экспертаў перспектыва пагаднення аб супрацоўніцтве выклікае змешаныя пачуцці. Некаторыя, напрыклад, баяцца, што з-за абавязацельстваў па супрацоўніцтве з Расіяй ЗША апынуцца датычнымі да нападаў на праціўнікаў рэжыму Асада. Іншыя лічаць, што кааперацыя паміж Расеяй і ЗША ў Сірыі — гэта гарантыя таго, што цяперашні сірыйскі рэжым застанецца ва ўладзе і далей. Ёсць таксама тыя, якія непакояцца, што любое фармальнае супрацоўніцтва ЗША з Расеяй можа быць вытлумачана як змякчэнне канфрантацыі паміж Вашынгтонам і Масквой, а гэта супярэчыць задачы ізаляваць Маскву па выніках ўкраінскага крызісу.

Wall Street Journal піша, што амерыканскі бок моцна сумняваецца ў паспяховасці праекта па падтрыманні перамір'я і перамоваў ва ўмовах будучай змены прэзідэнта ЗША. Акрамя таго, ёсць нявырашаныя праблемы на месцах. З аднаго боку, гэта тое, што рэжым Асада парушае ўмовы перамір'я. З іншага боку, «Фронт ан-Нусра» заняў выгадную «змешаную» пазіцыю, будучы адначасова тэрарыстычнай і апазіцыйнай групоўкай. Ёсць надзея, што на Асада можа паўплываць Расія, але аж да цяперашняга моманту яе поспехі ў гэтым былі не вельмі пераканаўчымі, адзначаецца ў WSJ.

Паводле polit.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: