ЗША рассакрэцілі астатнюю частку дакладу аб тэрактах 11 верасня
Кангрэс ЗША апублікаваў апошнюю частку дакладу аб тэрактах 11 верасня 2001 году, засакрэчаную 13 гадоў таму. У дакуменце гаворыцца пра раследаванне магчымых сувязяў тэрарыстаў з урадам Савудаўскай Арабіі.

Дым над Сусветным гандлёвым цэнтрам падчас тэракту 11 верасня 2001 году
У заключнай частцы дакладу паведамляецца пра знойдзены ў аднаго з тэрарыстаў нумар тэлефона, звязаны з тагачасным паслом Савудаўскай Арабіі ў ЗША. Дакумэнт таксама змяшчае інфармацыю пра людзей, якія дапамагалі тэрарыстам ў куплі жытла і навучанні кіраванню самалётам.
Разам з тым прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст заявіў, што выведныя службы не знайшлі доказаў сувязяў Савудаўскай Арабіі з арганізатарамі нападаў.
11 верасня 2001 году сябры ісламісцкай групоўкі «Аль-Каіда» захапілі чатыры пасажырскія самалёты і накіравалі іх на будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтру і Пэнтагону. Ахвярамі тэракту сталі 3 тысячы чалавек. Даклад, які складаецца больш чым з 800 старонак, быў амаль цалкам апублікаваны ў 2002 годзе. Апошнія 28 старонак дакумэнта былі засакрэчаныя ў інтарэсах следcтва.
Радыё Свабода