Bellingcat абвінаваціла Мінабароны РФ у фальсіфікацыі здымкаў украінскіх ЗРК «Бук»
Журналісцкая група Bellingcat апублікавала новы даклад пра абставіны крушэння малайзійскага «Боінга-777», збітага 17 ліпеня 2014 года ў Данбасе.
Bellingcat уключыла ў даклад працу доктара Джэфры Люіса — кіраўніка праграмы нераспаўсюджвання ўзбраенняў ва Усходняй Азіі Інстытута міжнародных даследаванняў Міддлбэры.
Люіс вывучыў здымкі ўстаноўкі «Бук», зробленыя, як сцвярджаецца, на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік Данбаса, і прыйшоў да высновы, што яны не ўтрымліваюць прыкмет лічбавага рэдагавання.
Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Мінабароны Расіі 21 ліпеня 2014 года, наадварот, на думку спецыяліста, «падвергліся значнаму рэдагаванню (у прыватнасці, на малюнкі былі ўстаўленыя ўстаноўкі «Бук» і воблака)».
Міністэрства абароны тады сцвярджала, што на здымках бачныя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку комплексы «Бук», з якіх і мог быць збіты самалёт.
Паводле polit.ru