Дзень жанчын або Дзень жалобы?

Напярэдадні 8 сакавіка ва Украіне зноў абвастрылася дыскусія, ці трэба святкаваць Міжнародны жаночы дзень.

3016.jpg

Адзін з самых папулярных тэзісаў у прамовах спікераў украінскай эліты: рэвалюцыя на Майдане — з’ява больш маштабная. Кажучы словамі палітолага Віталя Портніква, год таму ў цэнтры Кіева нарадзілася новая палітычная нацыя, якая цывілізацыйна разарвала з постсавецкай Украінай.

Адсюль вялікая ўвага грамадства і ўлады да розных праяваў савецкай спадчыны ў масавай культуры, якія часта ўспрымаюцца як крамольныя. Датычыцца гэта культурная вайна і календара. Так, на апошняе 23 лютага ўвесь афіцыйны агітпроп быў мабілізаваны на тое, каб даводзіць масам ідэю пра тое, што сапраўдным днём абаронцы айчыны ва Украіне з’яўляецца 14 кастрычніка (у мінулым годзе Парашэнка зрабіў гэты дзень днём украінскага войска). Сам прэзідэнт напярэдадні 23 лютага публічна звярнуўся да жонкі з просьбай не віншаваць яго ў гэты дзень. Супраць рэтраградаў нават давялося ўжываць рэпрэсіі.

У Харкаве ахвярай стала жанчына — капітан міліцыі, якая павіншавала 23 лютага сваіх калег. Праўда, як смяяліся на інтэрнэт-форумах, лепшым анаболікам супраць савецкіх каляндарных перажыткаў аказаліся не цыркуляры, а новае падвышэнне долару адносна грыўні. Шмат хто з аматараў мужчынскага дня вырашыў зэканоміць і не накрываць у гэты дзень святочны стол.

Не паспелі заціхнуць скандалы, звязаныя з 23 лютыга, як аўтаматычна паўстала пытанне 8 сакавіка. Ужо 27 лютага кіеўскі мэр Віталь Клічко выступіў з ініцыятывай закону аб дэсаветызацыі ўкраінскіх святаў. Па яго меркаванні, перш за ўсё трэба ўнесці ў чорны спіс «23 лютага і 8 сакавіка». «Я са школы не адзначаю ні 23 лютага, ні 8 сакавіка. Я не разумею, як дзеці ў школе могуць адзначаць гэта свята. Або чаму яго фанатычна адзначаюць тыя, хто не служыў у войску і не ведае, што гэта такое. Таксама я не разумею, як можна адзначаць 8 сакавіка ў краіне, дзе на дзяржаўным узроўні прызнаюцца прынцыпы непрымання жанчын у актыўным грамадска-палітычным жыцці. Гэта выглядае штучна, няшчыра і незразумела», — падзяліўся з прэсай сваімі думкамі Клічко.

Яшчэ ў часы перабудовы ўкраінскія правыя выступалі за выкрэсліванне 8 сакавіка са спісу святаў. Ім не падабаўся не толькі сацыялістычны падтэкст гісторыі свята, але і яўрэйскае паходжанне Клары Цэткін і Розы Люксембург. Адсюль вар’яцкая тэорыя пра тое, што 8 сакавіка — гэта закамуфляванае яўрэйскае свята, прычым, якое сацыялісты навязалі ўсяму свету пад соусам жаночага дня.

Праўда, гэта далёка не самая экстравагантная аргументацыя супраць святкавання 8 сакавіка. Так, ненавіснікі свята звяртаюць увагу на тое, што гэты дзень быў чорным ва ўкраінскім гістарычным календары. Па-першае, у 1169 годзе ў гэты дзень маскоўскі князь Андрэй Багалюбскі штурмам узяў Кіеў і разрабаваў горад (праўда, у гэтым яму актыўна дапамагала частка ўкраінскіх князёў, незадаволеных Кіевам).

А ў 1946 годзе менавіта 8 сакавіка пачаў працаваць так званы Львоўскі сабор, вынікам якога стала ліквідацыя Украінскай Грэка-каталіцкай царквы. Рэдакцыя нацыяналістычнага часопісу «Тустань» з гэтай нагоды не так даўно нават прапанавала абвясціць 8 сакавіка Днём агульнаўкраінскай жалобы.

Яшчэ адна папулярная ў гэтых колах тэма звязаная з легендай пра тое, што 8 сакавіка прыдумалі прастытуткі. Вось што піша партал «Проти Всіх»: «У 1895 годзе, 8 сакавіка, прастытуткі Чыкага выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем выплаціць матросам зарплату. У апошніх проста не было грошай, каб расплаціцца з прадстаўніцамі старажытнай прафесіі. Праз год, 8 сакавіка 1896 года, тое ж самае адбылося ў Нью-Ёрку». Менавіта са спасылкай на гэту легенду, пачынаючы прыкладна з 2010 года, у Львове штогод на 8 сакавіка праходзяць пікеты за яго адмену.

Трэба сказаць, што далей за Заходнюю Украіну рух супраць 8 сакавіка ніколі не выходзіў. Гэта, безумоўна, тлумачыцца тым, што на захадзе захаваліся больш моцныя царкоўныя традыцыі, а сам край не быў настолькі саветызаваны, як іншыя рэгіёны Украіны. Таму Дзень маці, які святкуюць тут у траўні, шмат кім успрымаецца як сапраўдны жаночы дзень. Аднак у мінулым годзе заклікі супраць 8 сакавіка пашырылі сваю геаграфію далёка на ўсход і, як бачым, сталі часткай дыскурсу ўлады.

Цяперашнюю сітуацыю вакол свята 8 сакавіка ва Украіне і перспектывы развіцця сітуацыі пракаментаваў для НЧ кіеўскі палітолаг Юрый Палянін:

— Святкаванне 8 сакавіка даўно ўкаранілася ў народных масах як частка традыцыі, якая з фемінізмам наогул не мае карэляцыі, а з левай ідэяй — толькі рэтраспектыўна і для палітычна-прапагандысцкіх маніпуляцый. Па сутнасці, гэта традыцыя ў існуючым выглядзе — цалкам, так бы мовіць, спажывецкая і мяшчанская. Дакучлівую барацьбу з гэтай традыцыяй вяла толькі частка маргіналаў, што абсалютна была не адэкватна з-за адсутнасці моцнай падтрымкі. Да перамогі Майдану — гэта было доляй палітычнай перыферыі, а не мас. Але цяпер, вядома, усе перыферыйныя радыкальныя канструкты запатрабаваныя і пастаўленыя на мас-медыйны паток. Пакуль цяжка прагназаваць, ці дасць гэта выхлап у выглядзе масавай адмовы ад традыцыі 8 сакавіка або створыць чарговы дысананс паміж ідэалогіяй эліты і звычкамі простых людзей.