Прадстаўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі" абмяркуюць рэалізацыю мінскіх дамоўленасцяў

Лідэры чатырох краін Расіі, Германіі, Францыі і Украіны абмеркавалі парадак працы сёння, 6 лютага, падчас  тэлефоннай размовы. Цяпер бакі пакуль не задаволены тым, як рэалізуюцца мінскія дамоўленасці.



xw_1057251.jpg

Цяпер бакі пакуль не задаволены тым, як рэалізуюцца мінскія дамоўленасці.
На сустрэчу нармандскага чацвёркі ў Берліне мусяць прыехаць прадстаўнікі АБСЕ (магчыма, у іх ліку будзе Хайдзі Тэльявіні, якая ўдзельнічае ў кантактнай групе). Яны павінны праінфармаваць чацвёрку пра графік рэалізацыі дамоўленасцяў. Акрамя таго, пойдзе размова пра неабходнасць пачаць на паўднёвым усходзе Украіны палітычны працэс, "таму што фактычна ён не крануўся з месца".
Праблемай ёсць і той факт, што сацыяльна-эканамічныя ўмовы на паўднёвым усходзе Украіны хутка дэградуюць.
Нагадем, на перамовах у Мінску 11—12 лютага Пуцін, Меркель, Аланд і Парашэнка ўзгаднілі комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Дакумент прадугледжвае, у прыватнасці, спыненне агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, пачынаючы з 15 лютага, адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі размежавання паміж кіеўскімі сілавікамі і сепаратыстамі, а таксама іншыя меры па доўгатэрміновым палітычным ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.
Паводле "Інтэрфакса"