У Расіі абаронцы праваслаўя будуць прадаваць лялькі вуду з тварамі заходніх палітыкаў

Пермскія актывісты «Антымайдана» будуць прадаваць лялькі вуду з тварамі замежных лідараў.



1425540214_3735.jpg


Пакупнікам прапануюць ўтыкаць у іх іголкі.
Раней на шэсці гэтага руху ў Маскве быў спалены так званы «труп Майдана» (на фота). Арганізатары акцыі сцвярджалі, што яна накіравана, у тым ліку, на абарону праваслаўных каштоўнасцяў, хаця царква, як вядома, выступае катэгарычна супраць магічных рытуалаў.
Кожная лялька будзе ў асобным мяшэчку, да яе будуць прыкладацца іголкі і набор налепак з асобамі амерыканскіх і ўкраінскіх лідараў. 
Паводле Уніан