Элементарна, Ватсан!

Шэрлак Холмс вяртаецца. Упершыню пасля смерці сэра Артура Конан Дойля фонд, што ахоўвае яго спадчыну, дазволіў публікацыю кнігі, якая будзе прызнаная як канон кнігі пра прыгоды вялікага сышчыка з Бейкер-Стрыт 221Б.

Увогуле, за сваё жыццё Конан Дойль напісаў 56 маленькіх апавяданняў і 4 аповесці, якія распавядаюць пра Шэрлака Холмса і доктара Ватсана. Гэтыя творы аматары творчасці Конан Дойля часта называюць “канон.



71d2d6ccac82f8a334937ff0fcdc0d8a.jpg

Шэрлак Холмс вяртаецца. Упершыню пасля смерці сэра Артура Конан Дойля фонд, што ахоўвае яго спадчыну, дазволіў публікацыю кнігі, якая будзе прызнаная як канон кнігі пра прыгоды вялікага сышчыка з Бейкер-Стрыт 221Б.
Увогуле, за сваё жыццё Конан Дойль напісаў 56 маленькіх апавяданняў і 4 аповесці, якія распавядаюць пра Шэрлака Холмса і доктара Ватсана. Гэтыя творы аматары творчасці Конан Дойля часта называюць “канон.
Акрамя “канону, ёсць іншыя творы, якія таксама прысвечаныя джэнтльменам з Бейкер-Стрыт, напісаныя, аднак, іншымі аўтарамі. Праз вялікую папулярнасць дэтэктываў Конан Дойля, яшчэ пры яго жыцці ўзнікла шмат “пірацкай літаратуры пра Шэрлака Холмса. Паколькі пісаліся такія творы па прынцыпу канвеера, на патрэбу простай публікі, ніякай мастацкай каштоўнасці яны не маюць.
Затое пасля смерці Конан Дойля пра прыгоды сышчыка пачалі пісаць больш салідныя і дасведчаныя літаратары. Падобных кніжак, калі верыць рэсурсу Вікіпедыя, толькі на Захадзе напісана каля 150. Фанаты Шэрлака нават вылучаюць у гэтым масіве літаратуры чатыры жанравыя галіны.
Першая — напісанне твораў у стылі Конан Дойля, калі аповед вядзецца ад доктара Ватсана. Храналагічна, звычайна, такія гісторыі адбываюцца на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў у тым жа Лондане. Другая — Холмс і яго сябра пакідаюць поствіктарыянскую Англію. Яны пераносяцца ў часы Другой сусветнай вайны або яшчэ далей у будучыню. Трэцяя — Холмс займаецца барацьбой з інфернальнымі пачварамі, скажам, вампірамі. І, нарэшце, чацвёртая — аўтары адчыняюць нейкія фрагменты экзістэнцыі Холмса. Напрыклад, яго захапленне наркотыкамі або адносіны з жанчынамі.
У некаторых з гэтых кніг папросту фантастычныя сюжэты. Напрыклад, тыбецкі пісьменнік узгадаў, што ў адным з апавяданняў Холмс кажа, што быў у Тыбеце, калі хаваўся ад прафесара Марыярці. Гэтых словаў хапіла, каб напісаць кнігу пра прыгоды сышчыка ў Тыбеце. Прычым аўтар умудрыўся ўпісаць тыя прыгоды ў некаторыя апавяданні Кіплінга.
Іншы пісьменнік з Іспаніі прыдумаў яшчэ больш геніяльны ход. Ён запісаў у атрад вулічных падлеткаў, якія ў апавяданнях Конан Дойля дапамагаюць Холмсу ў яго расследаваннях, маладога Чарлі Чапліна. Кніга называецца, адпаведна, “Элементарна, Чарлі. Нарэшце, нельга не згадаць кнігу пра тое, як Холмс едзе на Бурскую вайну ў Паўднёвую Афрыку. І здагадайцеся, каго ён там сустракае? Маладога Махатму Гандзі, з якім яны не толькі раскрываюць адну таямнічую справу, аднак і фармулююць прынцыпы руху негвалтоўнага супраціву.
Аднак ніводная з усіх гэтых кніг не лічыцца “канонам. Іншымі словамі, не трапляе ў поўны збор твораў, прысвечаных вялікаму дэтэктыву. Крытэрыі тут не вядомыя, аднак, здаецца, вельмі сур’ёзныя. Фонд спадчыны Конан Дойля, які кантралюе склад “канону, бязлітасны да ўсіх. Не ўключыў у “канон нават апавяданні, якія пісаў Андрыян Конан Дойль, сын стваральніка персанажу. У 1930–1940-я гады Андрыян з дапамогай аднаго прафесійнага літаратара напісаў апавяданняў пра Шэрлака Холмса на цэлы зборнік. У 1954-м кніга пабачыла свет пад назвай “The Exploits of Sherlock Holmes.
Ды што там сын пісьменніка. За бортам аказаліся такія вядомыя літаратары, як Стывен Фрай, або Стывен Кінг. Не дасталася месца ў “каноне Нейлу Гайману (Neil Gaiman), які са сваім апавяданнем пра Холмса перамог на брытанскім нацыянальным конкурсе малых апавяданняў. Гэта без уліку аўтараў сцэнарыяў, па якіх былі пастаўленыя вельмі някепскія фільмы пра Холмса. Можна згадаць серыю з 14 фільмаў пра прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана, знятых паміж 1939-м і 1946 гадамі з удзелам Бэйзіла Рэтбоўна і Найджэла Бруса.
І вось нарэшце сябры фонду пайшлі на саступкі. 15 студзеня гэтага года дырэкцыя пагадзіліся прызнаць кнігу Энтані Горавіца годнай самога сэра Артура. Кніга, якая называецца “Дом шоўку (The House of Silk), пачала прадавацца ў Вялікабрытаніі і ЗША з 1 лістапада.
Горавіц — дастаткова вядомы англамоўны літаратар і сцэнарыст. Ён нарадзіўся ў 1956 годзе ў Англіі і перш за ўсё праславіўся як аўтар дзіцячых кніжак. Пасля ён займаўся адаптацыяй навел Агаты Крысці пра сышчыка Эркюля Пуаро для аднайменнага серыялу. Быў аўтарам іншых серыялаў, у тым ліку дэтэктыўных. Напрыклад, “Чыста англійскае забойства і “Вайна Фойла.
Сюжэт кнігі “Дом шоўку да самага апошняга дня заставаўся сакрэтам. Вядомыя былі толькі агульныя сюжэтныя хады. Такім чынам, аповесць Горавіца — пераказ запісак Ватсана з дому састарэлых, напісаных праз год пасля смерці Холмса. Ватсан узгадвае адну справу, якая пачалася з абрабавання цягніка ў Бостане, і якая, па словах Шэрлака, настолькі жудасная, што “здольная разарваць тканіну грамадства.
Першыя рэцэнзіі на кніжку Горавіца дастаткова пазітыўныя. Так, “The Guardian пахваліла твор за тое, што ўсе асноўныя элементы дэтэктыва на месцы, і назвала яго “дыяментавым містычным раманам. Застаецца выказаць надзею, што нягледзячы на цяжкі эканамічны час выдавецтвы Расіі, Украіны і Польшчы (адсюль ідуць да нас ідуць кніжныя навінкі) выкупяць аўтарскія правы на дэтэктыў Горавіца.
Здаецца, што адступаць ім няма куды. Якраз напярэдадні прэзентацыі “Дома шоўку ВВС абвясціў пра выхад у наступным годзе паўнафарматнага серыялу “Шэрлак. Першыя тры пілотныя серыі з’явіліся ў мінулым годзе і атрымалі добрую ацэнку. Так што новы выбух шэрлакаманіі нам забяспечаны. І, адпаведна, інтарэс да твору Горавіца.
Ніколі нельга забыць уражання ад першай сустрэчы з Холмсам у дзяцінстве. Завязка, інтрыга, напружаны ход следства, выяўленне асобы злачынцы, якога, натуральна, ні ў чым не падазраваў. І, безумоўна, фінал, калі Холмс паслядоўна раскладвае ўсё па паліцах і кажа: “Элементарна, Ватсан. Няўжо Горавіц піша не горш за Конан Дойля?