Францыя. Дзень памяці харкі
25 верасня ў Францыі ўпершыню адзначаны Дзень памяці харкі (фр.: harkis) —гэта алжырцы, якія падчас вайны Алжыра за незалежнасць перайшлі на бок французаў. У атрадах харкі змагалася прыблізна 65 тысяч чалавек. Іх чакаў цяжкі лёс. Пасля абвяшчэння незалежнасці, яны, адпаведна спецыяльнаму пункту дамовы Парыжу з Фронтам нацыянальнага вызвалення Алжыра (FLN), павінны былі карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі. Аднак, натуральна, ніхто вялікай увагі той дамове не надаў.
25 верасня ў Францыі ўпершыню адзначаны Дзень памяці харкі (фр.: harkis) —гэта алжырцы, якія падчас вайны Алжыра за незалежнасць перайшлі на бок французаў. У атрадах харкі змагалася
прыблізна 65 тысяч чалавек. Іх чакаў цяжкі лёс. Пасля абвяшчэння незалежнасці, яны, адпаведна спецыяльнаму пункту дамовы Парыжу з Фронтам нацыянальнага вызвалення Алжыра (FLN), павінны былі
карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі. Аднак, натуральна, ніхто вялікай увагі той дамове не надаў. Гісторыкі сцвярджаюць, што 70 тысяч прыхільнікаў французскай каланізацыі арабскага паходжання былі
забітыя пасля атрымання Алжырам незалежнасці. “Чамадан або дамавіна, — вядомы ў Алжыры таго часу жарт, які тычыўся харкі. Генерал дэ Голь у той час узяў на сябе мужнасць
заявіць: “Паколькі Алжыр быў Францыяй, усе, хто адтуль эмігруе, будуць лічыцца французамі. Пасля гэтага каля 90 тысяч чалавек змаглі выехаць у Францыю, аднак там яны дэ-факта
апынуліся людзьмі другога гатунку. Некалі разоў у лагерах, куды пасялілі эмігрантаў, адбываліся бунты.
Па матэрыялах “Courrier International (Францыя)