Франсуа супраць Нікаля
У Францыі пачынаецца актыўная частка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, у якой ужо вызначыліся галоўныя праціўнікі. Цяперашняму прэзідэнту Нікаля Сарказі будзе супрацьстаяць кандыдат
сацыялістаў Франсуа Аланд. Пра шансы кандыдатаў журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з Аляксандрам Чукаевым, супрацоўнікам парыжскага “Radio
Libertaire.
— У нас практычна невядома прозвішча Франсуа Аланда, не кажучы пра тое, што ніхто не ведае, што ён за палітык.
У Францыі пачынаецца актыўная частка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, у якой ужо вызначыліся галоўныя праціўнікі. Цяперашняму прэзідэнту Нікаля Сарказі будзе супрацьстаяць кандыдат
сацыялістаў Франсуа Аланд. Пра шансы кандыдатаў журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з Аляксандрам Чукаевым, супрацоўнікам парыжскага “Radio
Libertaire.
— У нас практычна невядома прозвішча Франсуа Аланда, не кажучы пра тое, што ніхто не ведае, што ён за палітык.
— Франсуа Аланд — вядомы ў Францыі партыйны функцыянер Сацпартыі. Ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1950-х і паходзіць з сям’і, якая трымалася левых поглядаў. Пасля вучыўся ў
Інстытуце палітычных даследаванняў, які лічыцца кузняй палітычных кадраў. Прыход Мітэрана да ўлады ў 1981 годзе адчыніў гэтай генерацыі сацыялістаў вялікія перспектывы. Аланд пабываў і дэпутатам, і
мэрам, і міністрам — і ў выніку стаў першым партыйным сакратаром партыі. Аднак пры гэтым ён заставаўся ў ценю больш харызматычных фігур. Толькі пасля таго, як палітыкі т.зв. “gauche
caviar (левыя, якія ядуць ікру, — так называлі сацыялістаў часоў Мітэрана) пачалі сыходзіць на пенсію, для яго адкрыўся сапраўдны шанс.
— Тым не менш, ён не стаў кандыдатам ад сацыялістаў на выбарах 2007 года, хаця таксама спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты…
— Тады сацыялісты абралі кандыдатам яго грамадзянскую жонку Сегален Руаяль. На гэта паўплываў гучны медыйны скандал. Практычна напярэдадні кампаніі Франсуа кінуў сям’ю (Сегален і
Франсуа маюць чацвёра дзяцей) і пайшоў жыць да каханкі — вядомай палітычнай журналісткі. Сімпатыі людзей, натуральна, былі на баку Сегален.
— Чаму цяпер французскія сацыялісты не жадаюць зноў зрабіць стаўку на Руаяль? Быццам яна някепска выступіла 5 гадоў таму — прайграла Сарказі ўсяго тры
працэнты.
— У мадам Руаяль сапсаваўся імідж. Раней усе бачылі ў ёй такую добрую маці. Аднак апошнім часам яна зрабіла шэраг жорсткіх заяў. Напрыклад, прапанавала адпраўляць непаўнагадовых злачынцаў у
спецыяльныя лагеры. Нагадаю, што ў Францыі садзіць у турму можна толькі з 16 гадоў. З-за гэтага квітнее моладзевая злачыннасць. Нягледзячы на праблему з маладымі хуліганамі, грамадства не ўспрыняла
прапанову Руаяль. Па-першае, гэта нагадвае практыку, якая існавала ў часы рэжыму Вішы. Па-другое, вельмі падобна на тое, пра што кажа Сарказі, які таксама робіць стаўку на паліцэйскі прэсінг пры
вырашэнні шматлікіх сацыяльных пытанняў, і пры гэтым без вынікаў.
— Гэта тычыцца размоў пра барацьбу з нелегальнай іміграцыяй?
— Так. Напярэдадні выбараў 2007 года Сарказі абяцаў вырашыць гэтую праблему за кошт дэпартацыі штогод 20 тысяч нелегалаў. Набраць столькі не цяжка. Цяжка прымусіць краіны, адкуль яны
паходзяць, прыняць іх назад. Па-другое, асобаў да 18 гадоў можна адпраўляць толькі ў сем’і. Тэхнічна гэта аказалася вельмі складана. Між тым, па французскіх законах, трымаць людзей за
кратамі можна толькі месяц. Усіх арыштаваных нелегалаў давялося выпусціць і пачаць працэс іх натуралізацыі.
— Калі гаворка пра эмігрантаў, хацелася б узгадаць незвычайную ініцыятыву адміністрацыі Сарказі сістэматызаваць каштоўнасці сапраўднага француза. Чым закончыліся дэбаты наконт
нацыянальнай ідэнтыфікацыі?
— Яны працягваюцца, нават існуе спецыяльны дэпартамент, які спрабуе распрацаваць формулу, што значыць быць французам. Аднак канцэптуальна гэтая ініцыятыва закончылася фіяска. Капанне ў
гісторыі прыводзіць да парадаксальных вынікаў. Галы — кельты, якіх можна лічыць тубыльцамі, былі знішчаныя менавіта франкамі. Франкі, у сваю чаргу, — гэта германскае племя.
Атрымліваецца, што французы — немцы. Такая ідэя супярэчыць асновам калектыўнай свядомасці, якая будуецца на ўспамінах пра Першую сусветную вайну. Варта ўзгадаць, што вайна 1914–1918
шануецца ў Францыі больш за Другую сусветную, лічыцца сапраўднай айчыннай вайной. Тады, прынамсі, не існавала калабарацыі.
— Ці прынесла Сарказі рэйтынгавыя пункты актыўная знешняя палітыка, напрыклад, вайна ў Лівіі?
— Хаця было шмат жартаў наконт таго, што яшчэ год таму Сарказі цалаваўся з сябрам Кадафі, лівійская вайна ўзняла папулярнасць Сарказі прыкладна на 3–5 пунктаў. Але цалкам
стабілізаваць тэндэнцыю падзення рэйтынгу Сарказі не ўдалося. Справа, думаю, у тым, што пасля прыходу ў Елісейскі палац ён парушыў кодэкс паводзін французскіх прэзідэнтаў. Сарказі — першы ў
гісторыі 5-й рэспублікі прэзідэнт, які паводзіць сябе не як прэзідэнт усіх французаў. Ён з самага пачатку пабудаваў сваю кампанію на тэме бяспекі, пагроза для якой, быццам, сыходзіць з бедных
прыгарадаў. Дэманізацыя жыхароў тых раёнаў раскалола ўсё грамадства. Ніколі раней не было выпадкаў, калі людзі публічна адмаўляліся паціснуць руку прэзідэнту. Ніколі раней прэзідэнт не баяўся
з’яўляцца ў бедных кварталах. Па-другое, Сарказі дэманструе стыль, які для яго статусу вельмі дзіўны. Сарказі захапляецца рознымі цацкамі кшталту залатога гадзінніка Rolex, катаецца на яхтах
і г. д. Пры гэтым праз свае кантакты ў папулярных правых выданнях “Figaro і “Parisienne ён робіць свой адпачынак і хобі сюжэтамі для навінаў.
— Дзе крыніца захаплення такімі таннымі прыёмамі?
— Сарказі ўсё ж цяжка аднесці да сапраўднай французскай эліты. Ён паходзіць з небагатай сям’і, аднак вырас у вельмі багатым раёне. Магчыма адсюль комплекс непаўнавартасці. Акрамя
таго, Нікаля Сарказі — вялікі фанат амерыканскага стылю жыцця, які таксама не ўспрымаецца ў Францыі. Дайшло да таго, што падчас цяжарнасці Карлы Бруні прэса ў жарт абмяркоўвала, ці надрукуе
“Figaro ў дзень нараджэння немаўляці яго выяву на ўсю старонку. Бруні давялося публічна заявіць, што яна не жадае падобных публікацый.
— Калі гаворка пра Карлу Бруні, якая, як вядома, прафесійная спявачка, ёсць нагода паразмаўляць пра адносіны да палітыкі прадстаўнікоў французскай культуры.
— Стаўленне культурнай эліты да Сарказі вельмі супярэчлівае. Сарказі ад пачатку намагаўся прадставіць сябе як прэзідэнт-рацыяналіст. Так, ён запрасіў у свой кабінет шэраг сацыялістаў, у тым
ліку даў пасаду міністра культуры Фрыдэрыку Мітэрану — брату Франсуа Мітэрана. Такая пазіцыя спачатку спадабалася артыстам. Напрыклад, кампанію Сарказі падтрымаў Жэрар Дэпардзье. Аднак зараз
большасць інтэлектуалаў на баку сацыялістаў. У тым ліку з-за праблемы настаўнікаў. Сарказі пайшоў на кардынальнае скарачэнне настаўніцкіх кадраў, што выклікала асуджэнне з боку ўсіх. Па-сутнасці,
добрая адукацыя — адзіны эфектыўны падыход, каб прыпыніць ператварэнне прыгарадаў у сацыяльныя крымінальныя гета.
— Хто будзе трэцім на гэтых прэзідэнцкіх выбарах?
— Безумоўна, Марына Ле Пэн з “Нацыянальнага фронту. Дарэчы, менавіта з-за яе Аланд і стаў адзіным кандыдатам. Пасля аферы Дамініка Строс-Кана лагер сацыялістаў падзяліўся
на шматлікія фракцыі. Усе апытанні паказвалі, што ніводны з князькоў гэтых партыйных феодаў не ў стане прайсці ў другі тур, у адрозненні ад Марыны Ле Пэн. Гэта перапужала сацыялістаў, і яны
аб’ядналіся вакол фігуры Аланда.
— Калі Сарказі прайграе, ці зможа “Нацыянальны фронт стаць галоўнай партыяй правых?
— Наўрад ці. Сярэдні буржуа ніколі не будзе галасаваць за “Нацыянальны фронт. Гэта партыя багатых гопнікаў, мяснікоў. Але нягледзячы на тое, што Сарказі прыбраў з свайго
атачэння больш-менш знакавыя фігуры, наўрад ці яму ўдасца захаваць манаполію на правы цэнтр. Хутчэй за ўсё, адразу пасля яго паразы на правым флангу ўзнікнуць два-тры полюсы, на базе якіх пачнецца
фармавацца нешта новае.