Германія. Чырвоную армію судзіць не будуць

Пракуратура Патсдама прыпыніла крымінальную справу па падзеях, якія мелі месца ў суседнім Кляйнштадце ў сакавіку 1945 года. У той час гэты край знаходзіўся пад кантролем Чырвонай арміі, якая дабівала Вермахт. Паралельна ў Кляйнштадце быў створаны канцэнтрацыйны лагер для апаратчыкаў Трэцяга Рэйху і SS. Іх трымалі разам з сем’ямі. Ёсць інфармацыя пра тое, што вязняў, у тым ліку жанчын, забівалі. Нядаўна пракуратура пачала следства па тых фактах, аднак цяпер яго прыпынілі. Па словах прадстаўніка пракуратуры, такое следства супярэчыць аднаму з параграфаў г. зв.

Пракуратура Патсдама прыпыніла крымінальную справу па падзеях, якія мелі месца ў суседнім Кляйнштадце ў сакавіку 1945 года. У той час гэты край знаходзіўся пад кантролем Чырвонай арміі, якая дабівала Вермахт. Паралельна ў Кляйнштадце быў створаны канцэнтрацыйны лагер для апаратчыкаў Трэцяга Рэйху і SS. Іх трымалі разам з сем’ямі. Ёсць інфармацыя пра тое, што вязняў, у тым ліку жанчын, забівалі. Нядаўна пракуратура пачала следства па тых фактах, аднак цяпер яго прыпынілі. Па словах прадстаўніка пракуратуры, такое следства супярэчыць аднаму з параграфаў г. зв. Закона аб кантролі над акупаванай Германіяй, які выдалі саюзнікі ў 1945 годзе. Адпаведна яму, гвалтоўныя акты салдат антыгітлераўскай кааліцыі на адрас грамадзянскага насельніцтва не могуць разглядацца нямецкімі судамі. Як ні камічна гучыць, аднак каб пакараць чырвонаармейцаў, іхнія ахвяры або іх родныя павінны звяртацца з судовымі іскамі ў расійскі вайсковы суд (Расія — пераемнік СССР). Істцы вырашылі звярнуцца ў Вярхоўны суд ФРГ з патрабаваннем аднавіць справу. Па нямецкіх законах, Вярхоўны суд павінен адказаць ім праз два тыдні.
Па матэрыялах “Junge Freiheit (Германія)