Google пакажа, як клімат уплывае на гістарычныя помнікі

Цалкам верагодна, што старажытныя замкі будуць разбураны праз эрозію берага, а знакамітыя статуі вострава Пасхі больш не змогуць стацяць. Google візуалізаваў гэта, каб прыцягнуць увагу да праблемы кліматычных змяненняў.

moshed_2020_2_12_15_32_14.jpg


Google вырашыла запусціць анлайн-праект, які паказвае ўплыў клімату на гістарычныя помнікі. Калекцыя «Спадчына на краі» (Heritage on the Edge) будзе ўключаць больш за 50 дэманстрацый.
25 з іх — мадэлі вядомых помнікаў, якія размешчаны ў пяці лакацыях:
на востраве Пасхі;у старым і новым Эдынбургу;у порце Кілва Кісівані (Танзанія);у гарадах Багерхат (Бангладэш)і Чан-Чан (Перу).
Сваім праектам кампанія Google хоча паказаць сваё бачанне ўплыву кліматычных зменаў на свет. Праект ажыццяўляюць разам з некамерцыйнымі арганізацыямі CyArk і Icomos (апошняя дзейнічае і ў Беларусі).
Навошта канцэнтравацца на культурнай спадчыне? «Гэта тое, што прывязвае нас да месца і дае ідэнтычнасць», — тлумачыць Эндру Потс, каардынатар рабочай групы па змяненні клімату і спадчыне з Icomos.
«Будынкі руйнуюцца хутчэй, чым калі-небудзь раней. Гэта сведчыць аб змене навакольнага асяроддзя і клімату», — кажа аб актуальнасці Сіфур Рахман з Дэпартамента археалогіі Бангладэш. У інтэрв'ю яго суайчыннікі кажуць, што доля выкідаў Бангладэш у свеце ўсяго 1%, але гэта ніяк не адмяняе ўплыву глабальных працэсаў на краіну.
Матэрыялы можна будзе спампаваць тут. Для смартфонаў таксама будуць даступныя дзве галерэі з дапоўненай рэальнасцю: па Мячэці дзевяці купалоў у Бангладэшы і фартоў Герэз у Танзаніі. Пазней у AR могуць з'явіцца і іншыя славутасці.
Google разлічвае, што гэты праект прыцягне ўвагу грамадства да зменаў клімату і паўплывае на дзеянні людзей. Але калі, дзе захаваліся адметнасці, нешта адбудзецца, хоць бы застануцца іх дэталёвыя лічбавыя копіі.
greenbelarus.info