Лукашэнка – пра пахі ў Светлагорску
Аляксандр Лукашэнка зрабіў 14 лютага сімвалічны запуск абсталявання лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на камбінаце ў Светлагорску.
Новая вытворчасць, на «смярдзючыя выкіды» з якой наракаюць мясцовыя жыхары, стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацы ўзніклі сур’ёзныя супярэчнасці, што прывяло да скасавання кантракту. Завяршаць працу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.
Падчас сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня можа заставацца ў баку ад сусветных экалагічных праблем, паведамляе БЕЛТА.
«Цяпер усе жывуць экалагічнымі праблемамі, таму мы не можам быць у баку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мне далажылі, што тут кепска пахне, разборкі былі жорсткія».
Факты пра Светлагорскі ЦКК:
У 2012 годзе ў Светлагорску сабралі больш за 10 тысячаў подпісаў супраць новага будаўніцтва, але праект быў распачаты.Смурод у Якімавай Слабадзе і Светлагорску пачалі адчуваць у лістападзе 2017 году пасля першых пусканаладачных работ.Кіраўніцтва заводу сцвярджала, што выкіды не аказваюць негатыўнага ўплыву на здароўе, аднак пасля дзясяткаў скаргаў ва ўсе структуры ўлады ад мясцовых жыхароў, прызнала, што «газы з кепскім пахам» – метыльмеркаптаны. Пусканаладачныя работы былі прыпыненыя.25 снежня 2017 году жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст, патрабуючы вырашыць праблему са «смярдзючым заводам».7 ліпеня 2018 году ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» пачаў пусканаладачныя працы на вытворчасці беленай цэлюлозы. У тэрыторыю санітарна-абарончай зоны не патрапілі дачныя ўчасткі і сельскагаспадарчыя надзелы.15 верасня мясцовыя жыхары зноўку выйшлі на пратэст у Сьветлагорску супраць выкідаў з кітайскага заводу.Вытворчасць беленай цэлюлозы нясе выкіды метыльмеркаптану, які ў вялікіх дозах можа выклікаць смерць.За 20 мэтраў ад заводу знаходзяцца парнікі Светлагорскай агароднінай фабрыкі, якая не ўключана ў санітарна-абарончую зону.За 350 мэтраў – вёска Якімава Слабада, яе ў ахоўную зону ўключылі.Меркавалася, што новы завод забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку і будзе вырабляць беленую цэлюлозу на экспарт. Першапачаткова праект ацэньваўся на 700 мільёнаў долараў. Амаль усе грошы атрыманыя з кітайскага крэдыту. Будаўнікі таксама кітайцы – кампанія САМСE.Канцэрн «Белляспаперпрам» запэўнівае, што запуск вытворчасці беленай цэлюлозы «знаходзіцца пад кантролем». Пры гэтым у канцэрне адзначаюць, што ў тэрыторыю санітарна-абарончай зоны не патрапілі:тэрыторыі садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў;парнікі і адкрытыя надзелы Светлагорскай агароднінай фабрыкі;сядзібная жылая забудова вёскі Якімава Слабада.У ліпені, як адзначае радыё «Свабода» кіраўніцтва ЦКК абяцала, што будзе праводзіцца рэгулярны маніторынг экалагічнай сітуацыі ў раёне. Цяпер амаль штодзень на сайце Светлагорскага ЦКК размяшчаецца адпаведная інфармацыя, паводле якой выкіды не перавышаюць усталяваныя экалагічным заканадаўствам нормы (гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі).