Беларусь падпісала кантракт з «Газпрамам»
Старшыня праўлення расійскай кампаніі «Газпрам» Аляксей Мілер і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі 14 лютага пратакол аб парадку фармавання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе.

Дагэтуль меўся кантракт толькі на студзень і люты па кошце 127 долараў за тысячу кубаметраў. Цяпер падпісана дамова на цэлы год па тым самым кошце.
Сёння ж падчас паездкі ў Светлагорск кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што прапаноўваў Пуціну пастаўляць газ у рэгіёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, са зніжкай. Таксама Лукашэнка ўльтыматыўна заявіў, што калі Расія не будзе пастаўляць паводле дамоўленасцяў нафту, то беларускаму боку давядзецца ажыццяўляць яе адбор з транзітнага патоку.