«Хацеў пагаліць палову галавы і выйсці на суд з аркушыкам: «Якія абвінавачванні — такая і прычоска»

Былы ваеннапалонны, паранены ў Керчанскім праліве 20-гадовы марак Андрэй Эйдэр распавёў: «Было некалькі секунд, калі перад вачыма павінна была прамільгнуць жыццё. Ляцелі снарады. У паветры — трасёры, у моры — іх адлюстраванне». Пра гэта ён распавёў украінскаму інфармацыйнаму агенцтву УНІАН.



Самы малодшы з ваеннапалонных Андрэй Эйдэр быў паранены падчас нападу расіян у Керчанскім праліве. Фота Улада Абрамава, УНІАН

Самы малодшы з ваеннапалонных Андрэй Эйдэр быў паранены падчас нападу расіян у Керчанскім праліве. Фота Улада Абрамава, УНІАН

Самы малодшы з ваеннапалонных, які вярнуўся ў суботу ва Украіну, 20-гадовы Андрэй Эйдэр, распавёў УНІАН пра марскі бой у лістападзе 2018 года, у якім атрымаў раненне, пра ўзровень турэмнай медыцыны ў РФ і пра тое, як яму даводзілася дапамагаць на судзе перакладчыку з украінскім мовы.

Андрэй разам са сваім экіпажам і іншымі маракамі цяпер знаходзіцца ў Ваенным шпіталі ў Кіеве. Хлопцы кажуць, што медагляды будуць доўжыцца яшчэ некалькі дзён, затым яны вернуцца дадому. Эйдэр можа затрымацца даўжэй: ён быў паранены падчас нападу расіян у Керчанскім праліве, і лекары толькі пачалі яго медабследаванне.

— Як ты сябе адчуваеш? Раненне дае пра сябе ведаць?

— Хутка стамляюся, калі доўга хаджу, стаю. Даводзіцца сядаць. Потым цяжка ўставаць. Кажуць, што асколкам зачапіла нейкі нерв, але мне яшчэ не зрабілі рэнтген. Нашы лекары яшчэ нічога мне не казалі аб раненні…

Калі я сядаю, такое адчуванне, што калена выварочвае ў іншы бок. Ныючыя болі былі і ёсць, са зменнымі прамежкамі, аднак гэта дробязі.

 

 Турэмныя фельчара браліся за замкі, за краты, а потым лезлі ў раны, не надта дбаючы пра стэрыльнасць / Андрэй Эйдэр з бацькам

 Турэмныя фельчара браліся за замкі, за краты, а потым лезлі ў раны, не надта дбаючы пра стэрыльнасць / Андрэй Эйдэр з бацькам

— Якія ўражанні ад расійскіх турэмных лекараў?

— Я быў у Керчанскай гарадской бальніцы, потым у «Матроскай цішыні». І ад тых лекараў застаўся негатыў. Глядзіце, СІЗА сканструявана так, што ў калідоры стаяць краты, каб прайсці да хворых — трэба іх адчыняць. Расійскія турэмныя фельчара браліся за замкі, за жалезныя краты, а потым лезлі ў мае раны — не апраналі пальчаткі ды не клапаціліся пра стэрыльнасць.

 

Падчас нападу расійскіх караблёў Андрэй думаў пра сваіх родных. / Сустрэча маракоў у "Барыспаль", УНІАН

Падчас нападу расійскіх караблёў Андрэй думаў пра сваіх родных. / Сустрэча маракоў у "Барыспаль", УНІАН

— Можаце расказаць пра тое, што адбывалася ў Керчанскім праліве? Наколькі страшна гэта было?

— Было некалькі секундаў, калі перад вачыма павінна было прамільгнуць жыццё. Але тады я думаў не пра тое, што будзе са мной, а пра маіх родных: «Як яны сябе будуць адчуваць, калі ... ». Стаяў грукат, роў рухавікоў. Ляцелі снарады. У паветры трасёры, у моры — іх адлюстраванне. Потым воплеск, удар — і я страціў прытомнасць. Ненадоўга ачуўся, зноў страціў прытомнасць. Канчаткова прыйшоў у сябе ўжо ў лекараў. Мне аказалі першую дапамогу на караблі расіян, далі папіць вады.

 

Андрэй Эйдэр прызнаецца, што выезд у суд быў радасцю, гэта была магчымасць убачыць свой экіпаж / УНІАН

Андрэй Эйдэр прызнаецца, што выезд у суд быў радасцю, гэта была магчымасць убачыць свой экіпаж / УНІАН

— Што было самым складаным падчас знаходжання ў СІЗА, падчас судоў?

— Самае складанае было бачыць родных людзей. Камяк да горла падступаў. Але выезд у суд быў радасцю, гэта была магчымасць убачыць свой экіпаж, іншых маракоў.

— Пісалі пра тое, што некаторыя маракі патрабавалі перакладчыка. У вас ён быў?

— У мяне ён таксама першапачаткова быў. Але ён так ведаў украінскую мову, што мне даводзілася яго выпраўляць, падказваць. Што гэта за перакладчык? Я ад яго адмовіўся.

— Што адчувалі, калі слухалі абвінавачванні?

— Яны былі настолькі абсурднымі, што я хацеў пагаліць палову галавы і выйсці на суд з аркушыкам: «Якія абвінавачванні — такая і прычоска». Адвакат адгаварыў.

Паводле УНІАН