МЗС Украіны пратэстуе супраць выбараў у Крыме
Украінскі МЗС выказаў рашучы пратэст з-за правядзення 8 верасня расійскіх мясцовых выбараў у Крыме і заклікаў міжнародных партнёраў узмацніць ціск на РФ.
![satellite_picture_of_crimea__terra_modis__05_16_2015.jpg satellite_picture_of_crimea__terra_modis__05_16_2015.jpg](/img/v1/images/satellite_picture_of_crimea__terra_modis__05_16_2015.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адпаведную заяву пашырыла ў нядзелю дыпведамства Украіны.
«Вынікі гэтага незаконнага галасавання з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі, не будуць мець ніякіх прававых наступстваў і не будуць прызнаныя ні Украінай, ні міжнароднай супольнасцю. Усе датычныя да арганізацыі і правядзення незаконнага галасавання ў часова акупаваным Крыме асобы будуць несці адказнасць згодна з заканадаўствам Украіны», — гаворыцца ў тэксце заявы, апублікаванай на сайце МЗС.
У МЗС таксама заклікалі «міжнародных партнёраў даць прынцыповую ацэнку пазапраўным дзеянням Расіі па арганізацыі і правядзенні» мясцовых выбараў у Крыме і «павялічыць ціск на РФ».
nn.by