Расія. Святкаваць пераход Суворава
Дзяржсавет Татарстана адправіў у Дзярждуму РФ вета на праект святкавання Дня заканчэння Вялікага стаяння на рацэ Угры (1480 год).
![Фрагмент карціны Сурыкава "Пераход Суворава праз Альпы" Фрагмент карціны Сурыкава "Пераход Суворава праз Альпы"](/img/v1/images/2013_09_20_144219.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фрагмент карціны Сурыкава "Пераход Суворава праз Альпы"
Тая падзея лічыцца афіцыйнай датай заканчэння татара-мангольскага панавання на Русі.
Нагадаем, гэта ідэя ўзнікла ў кіраўніцтва Калужскай вобласці, лабісты дамагліся таго, што праект адпаведнай пастановы быў вынесены на разгляд Дзярждумы.
Зрэшты, у Казані прапануюць калужцам і іншым фанатам Угры кампенсацыю ў выглядзе свята з нагоды гадавіны пераходу Суворава праз Альпы (1799 год). На думку татарскіх чыноўнікаў, той паход «дэманструе бліскучую перамогу рускай зброі».
Прапанова здзівіла шмат каго, паколькі ў такім выпадку відавочна спатрэбяцца нейкія святочныя мерапрыемствы і ў Швейцарыі.
Аднак самае цікавае было яшчэ наперадзе. На думку гісторыкаў, у Суворава са Швейцарыяй выйшла хутчэй няўдача. Руская армія, што перайшла праз Альпы, апынулася ў даліне ў атачэнні французаў, адкуль давялося хутка сыходзіць.
Як бачым, падстаў для святкавання няшмат, а вось казаць пра неадукаванасць казанскіх чыноўнікаў можна смела.
Паводле расійскай прэсы