Ганконг: Два тыдні рэвалюцыі ў 14 фотаздымках
За пару тыдняў ад пачатку Парасонавай Рэвалюцы, і пратэстоўцы, і ўрад усвядомілі, што супрацьстаянне будзе доўгім. Ганконцы не збіраюцца здавацца і прыстасоўваюцца да новага стылю жыцця.
За пару тыдняў ад пачатку Парасонавай Рэвалюцы, і пратэстоўцы, і ўрад усвядомілі, што супрацьстаянне будзе доўгім. Улады прызвычайваюцца да вялікай колькасці дэманстрантаў на цэнтральных вуліцах мегаполіса. Ганконцы ж не збіраюцца здавацца і прыстасоўваюцца да новага стылю жыцця: пасля працы замест кіно і кавярняў яны штодня далучаюцца да дэманстрацый, дзе ўжо ёсць свае бібліятэкі, зоны адпачынку і прыбіральні. Гэта фотарэпартаж пра тое, як барацьба за дэмакратыю змяняе Ганконг і яго насельнікаў.
У гэта цяжка паверыць, але зараз ганконгцаў цікавяць не толькі біржавыя зводкі, але і газеты, якія вывешваюць і чытаюць проста на вуліцах. Рэвалюцыя абудзіла грамадзянскую свядомасць, нагадаўшы, што акрамя грошаў, ёсць яшчэ такія каштоўнасці, як свабода і дэмакратыя.
Студэнты, якія ў звычайным жыцці не моцна абцяжарваюцца клопатамі па хатняй гаспадарцы, дабраахвотна прыбіраюць вуліцы ад смецця.
Пратэстны арт у выглядзе парасонаў усіх формаў і памераў працягваюць з’яўляюцца паўсюдна.
На 10-ты дзень супрацьстаяння ўдзельнікі дэманстрацый крыху расслабіліся. Змянілася не толькі атмасфера, але і сезон – у Ганконг прыйшла восень. Паветра ў цэнтры горада стала свяжэйшым.
Надпіс: “Не бярыце. Гэта належыць камусьці іншаму”. Людзі нават не падбяраюць згубленыя кімсці грошы. Высокі ўзровень маралі ганконгцаў сапраўды ўражвае.
Бясплатная грамадская прыбіральня ў парку, прылеглым да цэнтральнай зоны пратэстаў. Жанчыны ахвяруюць сюды сродкі гігіены і касметыку. На адным са стыкераў напісана: “Жанчына мусіць быць прыгожай нават падчас пратэстаў”.
Каб супрацьстаяць ураду, пратэстоўцы начуюць на вуліцах. У іх няма ніякай зброі.
Імправізаваны знак з назвай вуліцы “Сапраўдная дэмакратыя”. Ганконгцы ведаюць, што дарога да сапраўднай дэмакратыі будзе доўгай, але яны гатовыя за яе змагацца і прайсці гэты няпросты шлях.
Невялікая бібліятэка з кніг, якія былі ахвяраваныя грамадзянамі для пратэстоўцаў.
Навучальная зона для студэнтаў. Ініцыятарамі і актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў сталі студэнты. І хаця многія з іх у часе дэманстрацый прапускаюць заняткі, вучыцца яны працягваюць. Валанцёры дапамаглі ім зрабіць парты.
Традыцыйная культура і вераванні таксама дапамагаюць не губляць надзеі. Гэта статуэтка “Guan Di ” – папулярнага сярод мясцовага насельніцтва культа.
Шматлікія намёты на цэнтральных вуліцах – яшчэ адна прыкмета таго, што пратэсты абяцаюць быць працяглымі. Многія ўдзельнікі па-ранейшаму застаюцца на вуліцах дзень і ноч.
Прабег у падтрымку студэнтаў.
Яшчэ адзін арт-аб’ект – драўляны чалавек з парасонам, як сымбаль стойкасці тых, хто працягвае барацьбу за дэмакратыю, нягледзячы на стомленасць.