Германія. Ганьба нямецкай дыпламатыі

Франк-Вальтэр Штайнмаер, дырэктар МЗС ФРГ, аддаў загад пачаць следства наконт працы пасольства Заходняй Германіі ў Чылі ў 1970-я гады.

Фота з сайта sobrechile.org

Фота з сайта sobrechile.org


Следства будзе перш за ўсё тычыцца рэакцыі дыпламатаў на дзейнасць Калоніі Дыгнідад (Dignidad) — нямецкага паселішча ў Чылі, заснаванага ў 1961 годзе экс-выхавальнікам Паўлем Шэферам.
Шэфер абяцаў усім, хто пераедзе ў Дыгнідад, калектыўнае жыццё паводле хрысціянскіх законаў, аднак па сутнасці калонія была зачыненай зонай, на якой не дзейнічала юрысдыкцыя чылійскага ўраду. Усім кіраваў сам Шэфер, які эксплуатаваў каланістаў, а ў дадатак неаднаразова гвалціў дзяцей.
Існуюць версіі наконт таго, што кіраўніцтва грамады цесна супрацоўнічала з тайнай паліцыяй Піначэта, якая займалася выкраданнем апазіцыянераў, сляды якіх часта губляліся на тэрыторыі Дыгнідад. Толькі пасля сыходу Піначэта калонію ліквідавалі, а яе кіраўніка арыштавалі і адправілі ў турму, дзе ў 2006 годзе ён памёр.
Між тым, дасюль хапае пытанняў, якія тычацца праекта Шэфера. У тым ліку застаецца незразумелай пасіўнасць пасольства ФРГ, супрацоўнікі якога павінныя былі як мінімум сачыць за Калоніяй Дыгнідад, большасць насельніцтва якой складалі немцы. Ёсць надзея, што следчая камісія, створаная Штайнмаерам, дасць адказы на ўсе пытанні.
Паводле нямецкай прэсы