Іран адмовіўся замарожваць здабычу нафты
Улады Ірана заявілі, што не бачаць логікі ў абмежаванні ўзроўню здабычы нафты і не маюць намеру далучацца да адпаведнай дамоўленасці, заключанай у аўторак прадстаўнікамі Расіі і трох краін АПЕК.
Рашэнне Тэгерана робіць немагчымым рэалізацыю падпісанага пагаднення, бо абавязковай умовай там указана згода на аналагічныя меры ўсіх краін-чальцоў АПЕК, у тым ліку і Ірана. Пры гэтым не выключана, што перамовы будуць працягвацца.
Па словах чыноўнікаў, якія адказваюць за ўзаемадзеянне Ірана з АПЕК, многія краіны нарошчвалі ўзровень здабычы нафты ў той час, як Тэгеран знаходзіўся пад санкцыямі Захаду. Цяпер, калі гэтыя санкцыі адмененыя, нарошчваць узровень здабычы мае намер ужо сам Іран, паведамляе ВВС.
Пагадненне аб замарожванні здабычы нафты на ўзроўні студзеня гэтага года заключылі Расія, Сірыя, Катар і Венесуэла. Разам гэтыя краіны здабываюць прыкладна чвэрць усіх сусветных запасаў.
Мэтай пагаднення лічыцца павышэнне коштаў на нафту. Пры гэтым рынкі скептычна адрэагавалі на вынікі дамовы, бо удзельнікам трэба будзе дамовіцца яшчэ з 10 краінамі, уключаючы Іран.
Некаторыя іншыя краіны-чальцы нафтавага картэля ўжо выступілі ў падтрымку пагаднення. У прыватнасці, пра гатоўнасць далучыцца да замарожвання ўзроўню здабычы нафты афіцыйна абвясцілі ўлады Кувейта. Кувейт гатовы замацаваць узровень здабычы нафты ў краіне на цяперашнім узроўні ў 3 млн барэляў у суткі. Аднак ён зробіць гэта толькі ў тым выпадку, калі пагадненне ўдасца рэалізаваць з удзелам усіх чальцоў АПЕК.