Іспанія: канец двухпартыйнай мадэлі

Парламенцкія выбары ў Іспаніі, не гледзячы на прадказальныя вынікі, могуць прывесці да самага неверагоднага сцэнара. Прычына ў настроях Каталоніі і Краіны Баскаў.

vybary_u_ispanii.jpg

26-га ліпеня іспанцы прагаласавалі другі раз за шэсць месяцаў. У папярэднім парламенце, абраным у снежні, парламентарыям так і не ўдалося скалаціць дэпутацкую большасць, патрэбную для стварэння ўраду. У выніку кароль, як патрабуе канстытуцыя, распусціў парламент і прызначыў новыя выбары.

Істотных змен у настроях іспанцаў не адбылося. У парламенце зноў будуць Народная партыя (PP) Марыяна Рахоя (31%), Unidos Podemos (Аб'яднаўшыся можам) Пабла Іглесіаса (22%), Рабочая сацыялістычная партыя Іспаніі (PSOE) Педра Санчаса (21%), ды ліберальная партыя “Грамадзяне” Альберта Рыверы (13%). Плюс невялікая купка аматараў незалежнасці або пашырэння аўтаноміі Каталоніі і Краіны баскаў.

Пры гэтым ніводная з партый перавагі не атрмала, што канчаткова ставіць кропку ў гісторыі двухпартыйнай мадэлі, якая панавала ў Іспаніі амаль 25 год. Аднак пры захаванні старой “снежаньскай” канфігурацыі атмасфера ў новых картэсах будзе іншай

Тут дзве прычыны. Па-першае ультралевыя партыі (экс-камуністы) і антыаўтарытарныя левыя на гэты раз ідуць на выбары тандэмам пад шыльдай Unidos Podemos. Спайка згаданых структар дае ім шанс атрымаць другую па колькасці групу дэпутатаў (24 працэнта паводле апытанняў).

Больш таго, у выпадку, калі лідары Unidos Podemos знойдуць партнёра па ўраду, можа ўзнікнуць гістарычная анамалія, калі іспанскім прэм'ерам стане палітык вельмі радыкальных левых поглядаў. Нават у часы грамадзянскай вайны, калі кампартыя гуляла вельмі прыкметную ролю ў жыцці рэспублікі, камуністы заўсёды былі малодшымі партнёрамі сацыялістаў.

Цяпер усё наадварот. Сацыялісты занялі па колькасці галасоў толькі трэццяе месца. Хаця ў новым парламенце ў PSOE будзе т.з "залатая акцыя" (без іх удзелу большасць сфармаваць немагчыма), удзел у кааліцыях ўтрымліваюць для партыі сур'ёзныя рызыкі.

Блок з левакамі робіць партыю закладнікам палітыкаў-радыкалаў, якія не маюць ніякага практычнага вопыту кіравання. Так Пабла Іглесіас за свае 38 гадоў быў выкладчыкам і журналам на тэлеканале, які фінансуецца Іранам. Кампенсаваць промахі ў эканоміцы для публікі левыя патэнцыйна могуць шырокімі інстытуцыйнымі і культурнымі рэформамі аж да дэмантажу мадэлі канстытуцыйнай манархіі і абвяшчэння рэспублікі з федэральным прынцыпам дзяржаўнага ладу. Так ці інакш, лічыцца, што ад эканамічнага калапсу Іспанію змена статусу не выратуе.

Праўда, сацыялісты могуць таксама пайсці направа, заключыўшы палітычны шлюб з кансерватармі. Прагнозы даюць апошнім 24 працэнты падтрымкі. Вялікая кааліцыя будзе мець стабільную большасць. "Народнікі” прапануюць праграму жорсткай эканомікі, што не падабаецца электарату сацыялістаў. Гэта ўжо выклікала феномен пераход выбаршчыкаў-сацыялістаў у лагер левых радыкалаў.

Вынікі брытанскага рэферэндуму — другі фактар, які ўплывае на вынікі выбараў. Ён ужо анімаваў увагу да сепаратысцкіх праектаў. Звычайна квота баскскіх і каталонскіх нацыяналістаў складала каля 5-7 працэнтаў, аднак цяпер яны могуць набраць трошкі больш і паўплываць на будучы фармат ураду.

Аднак куды больш важна тое, што Brexit легімітызаваў у грамадскай думцы самыя, як падавалася яшчэ ўчора, немагчымыя палітычныя пражэкты. Таму цалкам прадказальныя выбары могуць мець абсалютна непрадказальныя вынікі.

Прыход левых да улады мог мець самыя непрадказальныя наступствы. Пабла Іглесіас адкрытым тэкстам абяцаў перагледзіць бюджэтную стратэгію ў накірунку стварэння флексібільнай дэфіцытнай палітыкі. Як пісала нямецкае выданне Wirtschafts Woche такое рашэнне было падобна на часовую міну, закладзеную пад эканамічную мадэль ЕС. “Новыя выбары ў Іспаніі пагражаюць спыненнем курсу на эканомію. Урады Грэцыі і Партугаліі могуць узяць прыклад з іспанцаў. Нават у Італіі прэм’ер Маттэа Рэнцы выступае за новую бюджэтную палітыку. У Францыі фаварыт прэзідэнцкіх выбараў 2017-га сацыяліст Эммануэль Макрон (Emmanuel Macron) падтрымлівае эканамічны блок праграмы Podemos. Цяжка сказаць як будзе рэагаваць Еўракамісія, калі Іспанія пачне рэформы”, -- пісала выданне напярэдадні выбараў.

У чым сакрэт перамогі кансерватараў? Магчыма тут сваю ролю згуляла іх новая выбарчая рыторыка. На гэты раз народнікі ішлі на выбары з абацаннем праводзіць больш сацыяльную палітыку. З пачатку году трошкі пайшла ў гору гаспадарка ( 0,8 працэнтаў ВУП). Пішуць таксама, што трыумфам партыя Мрыяна Рахоя абавязаная нядаўняму Brexit. Шок, які выклікаў падтрыманы маргіналамі рэферэндум на Альбіёне, астудзіў намеры іспанцаў падтрымліваць радыкальныя палітычныя накірункі.

Праўда, усё можа змяніцца, калі кансерватары не выканаюць абяцанняў і не даб’юцца нейкага пазітыву эканоміцы і барацьбе з беспрацоўем, якое дасягае 20-21 працэнтаў ад працаздольных іспанцаў. Праўда, перш за ўсё РР патрэбна сабраць пазл кааліцыі, што вельмі не проста з улікам цяперашняй мазаічнай канфігурацыі ў парламенце. У сувязі з гэтым аналітыкі не выключаюць, што выбарчая эпапея ў Іспаніі працягнецца.