Каля 1,3 мільярда чалавек у свеце жывуць за мяжой беднасці — ААН
Больш за палову жабракоў у свеце — непаўналетнія. Найгоршая сітуацыя ў цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы, а таксама на поўдні Азіі.
Ва ўмовах галечы ў свеце жывуць каля 1,3 мільярда чалавек, з іх 663 млн — непаўналетнія. Аб гэтым паведамляецца ў новым дакладзе Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у пятніцу, 12 ліпеня.
"Найбольш трывожная сітуацыя складваецца ў краінах Афрыкі ніжэй Сахары і ў Паўднёвай Азіі. Індэкс галечы там складае 84,5%. У краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі гэты паказчык роўны 1,1%. Высокі роскід адзначаецца ўнутры рэгіёнаў: напрыклад, у Паўднёвай Афрыцы бедната складае 6,3% насельніцтва, а ў Паўднёвым Судане — 91,9%. у Паўднёвай Азіі тая ж карціна — ад 0,8% на Мальдывах да 56% у Афганістане. З краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Таджыкістане індэкс галечы дасягае 7,4 %, а ў Арменіі, напрыклад, толькі 0,2%", — гаворыцца ў дакладзе ААН.
У першую чаргу пакутуюць самыя неабароненыя людзі, у тым ліку дзеці. Большасць жабракоў дзяцей жыве ў краінах Афрыкі і Паўднёвай Азіі. У Буркіна-Фасо, Чадзе, Эфіопіі, Нігеры і Паўднёвым Судане каля 90% дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў жывуць ва ўмовах, якія падпадаюць пад вызначэнне "шматаспектнай галечы".
Даследаванне праводзілася ў 101 краіне свету, уключаючы 31 — з нізкім узроўнем даходу, 68 — з сярэднім і дзве — з высокім. Эксперты вывучалі сітуацыю па некалькіх паказчыках — улічваўся даход, здароўе, умовы працы і пагроза гвалту.